Дэмсілы дамагаюцца санкцый ЕС у дачыненні да тэлеканалаў АНТ і СТБ
«Мы ініцыявалі ўключэнне ў санкцыйны пералік ЕС яшчэ двух прапагандысцкіх тэлеканалаў рэжыму — АНТ і СТБ», — паведаміў «Позірку» намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

“Матэрыялы з абгрунтаваннем накладання абмежаванняў на гэтыя рэсурсы на днях мы накіравалі ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў”, — адзначыў ён.
Палітык нагадаў, што 2 чэрвеня 2022 года пад санкцыі Еўрасаюза трапіла Белтэлерадыёкампанія.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў