• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайты агенцтва БелаПАН і Naviny.by заблакаваныя за праўдзівы рэпартаж пра «Малітву за Беларусь»?

    DDoS-атакі на сайты агенцтва БелаПАН пачаліся прыкладна а 12-й гадзіне 3 кастрычніка. Па стане на 22.30 сайты naviny.by і belapan.by заставаліся недаступныя. 

    «Кампанія БелаПАН робіць усё магчымае, каб паўнавартая работа сайтаў аднавілася як найхутчэй», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

    «Відаць, яны ўчора неяк не вельмі пра малітву за Беларусь напісалі», — гэтая здагадка масава гучыць у сацыяльных сетках.

    Сапраўды, учора журналістка Адар’я Гуштын зрабіла яскравы рэпартаж з «масоўкі» на ўчорашняй «Малітве за Беларусь». Акрамя таго, Naviny.by змясцілі падборку карыкатур на Аляксандра Лукашэнку. Рэсурс разам з іншымі выданнямі перадрукаваў таксама меркаванне расійскага карыкатурыста і псіхіятра Андрэя Більжо адносна падыходаў Аляксандра Лукашэнкі да выхавання малодшага сына.

    Цяжка сказаць, што стала прычынай блакавання Навінаў.бай, але сам факт іх недаступнасці шмат гаворыць пра стан свабоды слова ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці