• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сенат Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў вызвалення Анджэя Пачобута

    Сенат Польшы нагадвае, што журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут ужо амаль тры гады  правёў за кратамі. Сенатары аднагалосна падтрымалі рэзалюцыю, у якой асуджаецца «ганебны акт парушэння правоў чалавека і асноўных правоў нацыянальных меншасцяў». Пра гэта паведамляе polskieradio.pl.

    Андрэй Пачобут падчас суда. Фота: БелТА

    Прадстаўнікі польскай заканадаўчай улады далі «самую высокую ацэнку непахіснай барацьбе Анджэя Пачобута за права на польскасць і свабоду ў Беларусі». Яны зазначаюць, што салідарны з сям’ёй палітзняволенага журналіста і тымі, каго лёс рэпарцёра не пакідае абыякавым.

    Сенатары заклікаюць урады дэмакратычных краін, Еўрапарламент і міжнародныя праваабарончыя інстытуты узмацніць свае дзеянні, каб у рэшце рэшт дабіцца вызвалення палітвязня.

    Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Ужо падчас знаходжання журналіста пад вартай яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 3  артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    Неўзабаве пасля затрымання ўлады пачалі аказваць ціск на Анджэя, каб той напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але журналіст адмовіўся. 31 сакавіка 2021 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

    4 кастрычніка 2022 года КДБ Беларусі дадаў Анджэя Пачобута ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэтае рашэнне было прынятае яшчэ да пачатку судовага працэсу па справе журналіста.

    8 лютага 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым і прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    23 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Анджэя Пачобута ў пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці