• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што адбывалася на новым судзе па справе Ксеніі Луцкінай?

    19 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе адбылося пасяджэнне, у якім фігуравала былая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна, піша "Народная воля".

    Нагадаем: Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

    28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд прысудзіў журналістцы 8 гадоў зняволення.

    У студзені гэтага года Ксенія Луцкіна была ўключана ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Адбывае пакаранне Ксенія ў Гомельскай калоніі №4.

    З графіка пасяджэнняў Мінскага гарадского суда вынікала, што на гэтым тыдні ў дачыненні да Ксеніі Луцкінай будуць разглядацца “пытанні, звязаныя з вынясеннем прысуду, пастановы на выкананне”, але пры гэтым не канкрэтызавалася, што гэта за “пытанні”.

    “На судзе прысутнічалі толькі я, пракурор і суддзя, – распавёў “Народнай Волі” Алег ЛУЦКІН, бацька журналісткі. – Ксенію нават па скайпе не заслухоўвалі, ды гэта, відаць, і не патрэбна было.

    Як я і меркаваў раней, на пасяджэнні гаворка ішла пра пэўныя тэхнічныя моманты па канфіскацыі грашовых сродкаў, якія былі на рахунку дачкі. Раней яна была зарэгістравана як індывідуальны прадпрымальнік”.

    Па словах Алега Луцкіна, “арышт на рахунак быў накладзены яшчэ рашэннем папярэдняга суда, але, напэўна, адбылася пэўная юрыдычная казуістыка, а таму спатрэбілася і яшчэ адно пасяджэнне суда, якое, да слова, прайшло даволі хутка”.

    Чытайце яшчэ: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці