• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы заблакавала «Першы канал», НТВ і яшчэ 20 расійскіх прапагандыскіх медыяў

    У Малдове заблакавалі 22 інтэрнет-парталы з Расіі і адзін, заснаваны ў рамках СНД. Кіраўнік Службы інфармацыі і бяспекі Аляксандр Мусцяца падпісаў указ аб гэтым 24 кастрычніка, паведамляе незалежнае малдаўскае выданне NewsMaker.

    У Малдове 24 лютага 2022 года было прынятае палажэнне Нацкамісіі па надзвычайных сітуацыях. Згодна з ім тамтэйшай Службе інфармацыі і бяспекі надалі права ўносіць змены ў спісы анлайн-крыніц, даступных у краіне для прагляду. З таго часу службоўцы могуць блакаваць інфармацыю, 

    Ва ўказе гаворыцца, што на аснове ад 24 лютага 2022 года ў СІБ ёсць права У прыватнасці, гэта датычыцца «інфармацыі, якая зыходзіць ад органаў дзяржаўнай улады дзяржавы, што знаходзіцца ў ваенным канфлікце і прызнана дзяржавай-агрэсарам».

    24 кастрычніка 2023 года ў рэспубліканскі бан трапілі шматлікія расійскія прапагандысцкія медыя, сярод якіх вядомыя «Першы канал», НТВ, Рен ТВ, ВГТРК, «Звязда» (які курыруе Міністэрства абароны Расіі), адыёзны «Царьград ТВ». У спісе таксама значыцца тэлеканал «МИР», які быў у свой час заснаваны ў межах СНД.

    Нагадаем, у верасні з Малдовы дэпартавалі кіраўніка тамтэйшага прапагандысцкага рэсурсу Sput­nik. Віталю Дзянісаву выдалі прадпісанне аб дзесяцігадовай забароне на ўезд у краніу. Пазней The Insid­er высветліў, што дадзены медыйшчык з’яўляецца кадравым расійскім афіцэрам, супрацоўнікам 72-га цэнтра спецыяльнай службы, якая займаецца інфармацыйнымі ўкідамі і дэзынфармацыяй замежнай аўдыторыі.

    Чытайце яшчэ:

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Вынікі Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі

    За антысеміцкі анекдот журналістку ютуб-канала «Живой гвоздь» адхілілі ад эфіру

    «Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці