• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа Tut.by: 17 сакавіка агучаць прысуд толькі Золатавай і Чэкінай, астатніх фігурантак «асудзяць, калі знойдуць»

    Мінскі гарадскі суд запланаваў на 17 сакавіка канчатковае пасяджэнне ў справе ліквідаванага ўладамі ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» для вынясення вердыкту ў дачыненні да фігурантаў справы. Напярэдадні прысуду стала вядома, што ў гэты дзень пакараюць не ўсіх удзельнікаў працэсу. 

    Як адзначаюць дзяржаўныя медыя са спасылкай на судовыя органы, 17 сакавіка а 15‑й гадзіне прысуд будзе агучаны толькі ў дачыненні да абвінавачаных, узятых пад варту. Гаворка пра генеральную дырэктарку кампаніі Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву. 

    Удакладняецца, што справа ў дачыненні да іншых фігурантак, якія «збеглі ад правасуддзя» за мяжу, у парадку арт. 302 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ «прыпыненая вытворчасцю да іх вышуку». Гэта тычыцца галоўнай рэдактаркі палітыка-эканамічнага блока навін Вольгі Лойкі, рэдактаркі аддзела нерухомасці Алены Талкачовай і юрысконсульта Кацярыны Ткачэнка.

    Канчатковы прысуд, як і ўсё папярэдняе разбіральніцтва, будзе агучвацца ў закрытым фармаце. З прычыны надзвычайнай сакрэтнасці цягам працэсу да апошняга невядома, якія тэрміны для супрацоўніц партала запатрабавала пракуратура.

    Пад чакана жорсткі вердыкт падганяецца адпаведны прапагандысцкі фон: увечары 16 сакавіка тэлеканал «Беларусь 1» пакажа «расследаванне» адыёзнай вядоўцы Ксеніі Лебедзевай пад назвай «Бай-бай, Tut.by», якім дзейныя ўлады паспрабуюць апраўдацца за татальны пераслед незалежных журналістаў у Беларусі.   

    Першае пасяджэнне над шэрагам супрацоўніц ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» адбылося 9 студзеня 2023 года пад началам суддзі Валянціны Зянкевіч.

    Агулам прайшлі амаль чатыры дзясяткі закрытых разглядаў, матэрыялаў  назбіралася на 180 тамоў. Замест першапачаткова заяўленых пяці ўдзельнікаў на лаве падсудных аказаліся двое — Людміла Чэкіна і Марына Золатава. За кратамі яны ад 18 мая 2021 года, калі сілавікі ўчынілі разгром рэдакцыі і затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў.

    Кампанію ім мусілі скласці Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка. Іх вызвалілі летась пад паручальніцтвы з абавязкам з’явіцца ў суд, але тыя з’ехалі з Беларусі, як толькі назвалі дату працэсу. «Збеглых» абвясцілі ў міжнародны вышук, іх справу вылучылі ў асобную «спецвытворчасць».

    Што да асноўных фігурантак, якіх збіраюцца асудзіць 17 сакавіка, то  Людмілу Чэкіну вінавацяць па трох крымінальных артыкулах: ухіленне ад выплаты сум падаткаў; учыненне злачынстваў на распальванне сацыяльнай варожасці; распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

    Марыне Золатавай інкрымінавалі ўхіленне ад выплаты сум падаткаў; распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі; распальванне сацыяльнай варожасці. Падчас судовага працэсу журналістка пазбавілася сваёй абаронцы: 25 студзеня кваліфікацыйная камісія пры Міністэрстве юстыцыі правяла атэстацыю і анулявала ліцэнзію адвакаткі Аксаны Белай, якую тая атрымала яшчэ ў 2003 годзе.

    Таксама даводзілася, што Людміла Чэкіна разам з Марынай Золатавай, Вольгай Лойкай і Аленай Талкачовай мелі дачыненне да публікацыі ў 2020–2021 гадах на сайце Tut.by матэрыялаў, што змяшчалі «загадзя пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады і негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу».

    Летась Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова трапілі ў спіс Камітэта дзяржбяспекі як асобы, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

    У рэдакцыю Tut.by сілавікі заявіліся з ператрусам 18 мая 2021 года. Тады за кратамі апынуліся паўтара дзясятка супрацоўнікаў, уключна з Юліяй Чарняўскай, жонкай памерлага заснавальніка партала Юрыя Зісера. На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 243 КК («ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры»).

    Рашэннем Міністэрства інфармацыі сайт з мільённымі наведваннямі быў заблакаваны, а дзейнасць шматлікага калектыву апынулася пад фактычнай забаронай.   

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактара «Інфа-Кур’ера» і яго намесніка змясцілі ў ізалятар, «Белсаюздруку» адмаўляецца браць газеты

    Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы

    Былому журналісту з Драгічына забаранілі выезд з Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці