• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над Аляксандрам Любянчуком распачнецца 24 кастрычніка

    Як стала вядома БАЖ, слуханне адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе.

    Журналісту Аляксандру Любянчуку інкрымінуюць артыкул 361–1 ч.3 Крымінальнага кодэкса РБ: “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім,  уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)”.

    Такім чынам Аляксандру пагражае абмежаванне волі тэрмінам да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі тэрмінам ад двух да шасці гадоў.

    Аляксандра Любянчука затрымалі сёлета 26 мая. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №1. Як распавялі БАЖ блізкія Аляксандра, журналіст трымаецца добра, бадзёра. Чакае лістоў, паштовак, тэлеграм, грашовых пераводаў — любых спосабаў перадаць прывітанне. Шмат чытае як беларускую літаратуру, так і сусветную. А яшчэ вельмі сумуе па беларускай прыродзе, да якой ён так прывязаўся, жывучы апошнія гады на вёсцы.

    Чытайце яшчэ:

    КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову

    Ваенкар Пегаў: Мінабароны Расіі распрацавала спісы непажаданых ваенных блогераў

    Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля амаль месяца на Акрэсціна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці