• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля амаль месяца на Акрэсціна

    13 кастрычніка ў колішняга палітычнага аглядальніка тэлеканала АНТ, экс-кіраўніка “прэзідэнцкага пула” журналістаў заканчваліся тэрміны адміністрацыйных пакаранняў – спачатку 15 сутак нібыта за “дробнае хуліганства”, а затым яшчэ 13 сутак за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Аднак дома яго родныя зноў не дачакаліся. 

    Пакуль судовага рашэння адносна далейшага лёсу журналіста няма. Як і папярэдні раз, сёння спачатку яго даставілі ў Фрунзенскае РУУС Мінска, а пасля вярнулі назад на Акрэсціна.  

    Першапачаткова Дзмітрый Семчанка затрымалі 15 верасня нібыта за “рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў”. Паколькі сям’я выхоўвае непаўнагадовага сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя  арыштавалі на 15 сутак – праўда, ужо з новай фармулёўкай “за хуліганства”. Такое рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

    У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі –— 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. 

    29 верасня ў кампанію “Белагра”, дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнай службы, прыйшлі сілавікі, арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А неўзабаве завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і падпіскі на «дэструктыўныя» інтэрнэт-рэсурсы.

    Але з “Белагра” справа прэс-сакратара нібыта не звязаная.

    Як стала вядома службе маніторынгу БАЖ, Дзмітрыю Семчанку інкрымінавалі адразу два асобныя “экстрэмісцкія” эпізоды за допісаў у сацсетках. Такім чынам, за адзін з іх свае 13 сутак ён ужо адседзеў, адпаведна, засталося дачакацца, што будзе за другі.

    Больш за 10 гадоў — ад 2009-га да 2020-га — у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня”, лаўрэат шматлікіх прафесійных прэмій. За сукупнасць заслугаў атрымаў давер ад калег-прапагандыстаў узначаліць “прэзыдэнцкі пул” з найбліжэйшага медыйнага атачэння Лукашэнкі.   

    Аднак у жніўні 2020-га публічна асудзіў беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур і на знак пратэсту звольніўся з тэлеканала.     

    10 верасня таго ж года яго затрымалі, дома зладзілі ператрус. Суд Фрунзенскага раёна пакараў тады 15 суткамі паводле народнага артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Нейкі час Дзмітрый Семчанка заставаўся беспрацоўным, а ў лістападзе 2020 года яго запрасілі на пасаду піяр-менеджара ў кампанію “Белагра”, якая займаецца продажам беларускай сельгастэхнікі і запчастак. 

    Чытайце яшчэ:

    КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову

    “Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека”. Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую

    Да Паўла Мажэйкі не пусцілі…следчага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці