• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі супрацоўніка ВНУ арыштавалі за скрыншот з «Нашай Нівы»

    Супрацоўніка мінскага ўніверсітэта адправілі на суткі і канфіскавалі дарагі тэлефон за скрыншот з «Нашай Нівы», паведамляе «Вясна».

    Пра гэты выпадак распавяла старшыня суда Капыльскага раёна Алена Кісель, заўважылі праваабаронцы.

    Вядома, што асістэнт кафедры адной з мінскіх ВНУ С. быў арыштаваны на 15 сутак згодна з пастановай суда Капыльскага раёна. Мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 Адміністрацыйнага кодэксу).

    Паводле суда, ён захоўваў у тэлефоне, з мэтай распаўсюджвання, інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе скрыншота з артыкулам, размешчаным у Telegram-канале «Наша Нiва».

    Акрамя таго, паведамляецца, што ў яго быў канфіскаваны дарагі мабільны тэлефон, у якім і знайшлі скрыншот.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.