• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацоўнікі The New York Times упершыню за 40 гадоў сышлі ў страйк

    Супрацоўнікі The New York Times незадаволены памерам заробкаў і ўмовамі выдаленай працы, піша  Тhe Guardian.

    Забастоўка была аднадзённай, у ёй удзельнічала каля 1100 супрацоўнікаў кампаніі.

    «Прапанова па заработнай плаце па ранейшаму не адпавядае эканамічнаму моманту, моцна адстаючы як ад інфляцыі, так і ад сярэдняга ўзроўню росту заробкаў у ЗША», – заявіў прафсаюз.

    Перамовы паміж прафсаюзам журналістаў і рэдактараў і кіраўніцтвам The New York Times доўжацца ўжо больш за год, але яны так і не змаглі дамовіцца адносна памеру заробкаў і ўмоваў выдаленай працы. Тэрмін папярэдняга пагаднення прафсаюзу, які абараняе супрацоўнікаў кампаніі, і кіраўніцтва кампаніі, скончыўся ў сакавіку 2021 года.

    Супрацоўнікі папрасілі чытачоў падтрымаць іх і не наведваць у гэты дзень ніякія пляцоўкі The New York Times.

    Чытайце яшчэ:

    “Беларусь стала одной из самых опасных стран для журналистов в мире”. Интервью с Жанной Кавелие из “Репортеров без границ”

    Як змяніўся рэйтынг тэлеперадач, якія круцяць у Беларусі, з пачатку вайны? Займальная карціна

    Ларысу Шчыракову сёння, імаверна, перавядуць з ІЧУ ў СІЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці