• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сведчанне іх мізэрнай фантазіі». Дачка Валерыі Касцюговай выказалася пра жорсткі прысуд маці

    17 сакавіка беларускую медыяэкспертку і палітолага Валерыю Касцюгову асудзілі на 10 гадоў зняволення. Яе дачка Настасся Касцюгова пракаментавала «Нашай Ніве» суровы прысуд і расказала, у якім настроі яе маці была перад судом.

    На думку Настассі, жорсткі прысуд яе маці — усяго толькі лічба, ніяк не звязаная з рэальнасцю. «Яны маглі назваць хоць 100 гадоў, хоць 150. Усё гэта — хутчэй сведчанне іх мізэрнай фантазіі і дрэннага ўяўлення, а не нейкай рэальнай будучыні.

    Яны называюць вялікія тэрміны проста таму, што гэта ўсё, што ім засталося, каб неяк маральна ўздзейнічаць на людзей, прымушаць іх губляць веру і сэнс таго, што яны робяць.

    У рэальнасці, вядома, такіх вялікіх тэрмінаў не будзе, не будуць людзі сядзець па 10—20 гадоў. Гэта магчыма толькі тады, калі для нас усіх нармальна, што Лукашэнка будзе ва ўладзе наступныя 10—20 гадоў, а для нас усіх гэта відавочна ненармальна», — кажа яна.

    Вялікі тэрмін не стаў для яе нечаканасцю, тым больш што пракурор запытаў гэтыя дзесяць гадоў яшчэ тыдзень таму. Ва ўмовах адсутнасці ў Беларусі незалежнай судовай улады, на думку Настассі, суддзя мусіў выканаць усё, што прапанаваў пракурор. 

    «Гэта не тое, што мяне цяпер унутрана разбурае, бо тут няма ніякага маральнага канфлікту. Мама знаходзіцца ў турме, як і шматлікія сумленныя людзі, за сваю дзейнасць, якую мы выбралі. Ні яна, ні я не выбіралі такой цаны, але мы ў стане несці адказнасць за зроблены намі выбар.

    Нашмат больш разбуральна рабіць тое, што цяпер робяць гэтыя суддзі і пракуроры, то-бок дзейнічаць не ў адпаведнасці з тым, у што ты на самай справе верыш, і ісці супраць уласных маральных установак, а часам і ўвогуле з імі расставацца. Гэта разбурае, і гэта цяжка. А нам трэба пацярпець нейкі час, пакуль нашы блізкія не будуць з намі, і гэта мы зможам. Хацела б нагадаць людзям, якія вельмі цяжка рэагуюць на гэтыя вялікія тэрміны, што ніхто з нас не збіраецца мірыцца з такой уладай на наступныя 10 гадоў. Таму не трэба ўражвацца гэтымі тэрмінамі і нават дазваляць сабе ў іх верыць».

    Сама медыяэкспертка, па словах яе дачкі, добра трымаецца ў зняволенні. Як і Настасся, яе маці пражывае гэты час з гумарам і гатоўнасцю да ўсяго. Такія рэчы іх не ламаюць.

    «Я перадала ёй, каб яна не ўспрымала ўсур’ёз гэтыя лічбы, а яна мне адказала: «Ты мяне яшчэ павучы, я і так гэта выдатна ведаю!»

    Яна рада таму, што зараз у яе будзе хоць нейкая змена абстаноўкі, бо яна паўтара года правяла ў СІЗА ў даволі цесных умовах, а зараз будзе пераязджаць у калонію. Яна рыхтуецца да гэтага, мае добры настрой і ўсіх падбадзёрвае, у тым ліку і звонку кратаў.

    На год мамінага затрымання я напісала ёй, што вельмі злуюся, што ў нас забралі гэты год. Яна адказала: «Я не лічу, што ў нас яго забралі, бо мы ніколі не былі з табой настолькі блізкія і не размаўлялі так, як у гэты год.

    Таму я лічу, што, наадварот, гэты год даў нам магчымасць пазнаёміцца яшчэ бліжэй, чым мы былі знаёмыя раней», — расказвае Настасся.

    Чытайце яшчэ:

    Прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай — помста прафесіяналам за праўду, якую TUT.BY даносіў да мільёнаў людзей. ЗАЯВА БАЖ

    Пустота закончится. Письмо редакции «Зеркала» Марине Золотовой и Людмиле Чекиной

    На блогера Ольгу Паук завели «уголовку» за участие в программе «Белсата»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці