• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьвятлане Алексіевіч — 75 гадоў. Што яна казала пра вайну і рэпрэсіі

    31 траўня спаўняецца 75 гадоў нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Каллегі сабралі яе цытаты ў інтэрвію Свабодзе пра падзеі апошніх гадоў.

    Сьвятлана Алексіевіч  беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.

    Што казала Алексіевіч пра падзеі 2020–2023 гадоў

    Пра вырак Бяляцкаму і вясноўцам

    «Вось мы бачым сапраўды, што законы не існуюць. Бяляцкі — гэта, мабыць, адзіны на сёньняшні дзень у сьвеце нобэлеўскі ляўрэат, які знаходзіцца за кратамі. Я мяркую, што ўсе павінны разумець, што такія рэчы расчышчаюць шлях да грамадзянскай вайны. Такое беззаконьне, такая адсутнасьць усякага закону, усякіх правілаў жыцьця і грамадзтва. Гэта шлях да грамадзянскай вайны, і вось гэта самае жахлівае».

    Пра вайну Расеі з Украінай

    «Мы ўдзельнічаем у гэтай вайне. Вядома, градус гвалту вельмі завышаны. Градус гвалту, агрэсія супраць адзін аднаго. Народ падзелены, і навідавоку агрэсія адной часткі грамадзтва да другой — хто за Лукашэнку, хто супраць Лукашэнкі. Гэта вельмі кепскі час цяпер, і я б хацела сказаць, што такі неймаверны прысуд — гэта дрэнны знак. Гэта дрэнны знак таго, што мы ўсё бліжэй падыходзім да грамадзянскай вайны».

    Пра тое, навошта Пуціну вайна

    «Думаю, ён пачуваецца мэсіяй. Рэдкі чалавек можа застацца ва ўладзе так доўга і выстаяць перад яе спакусай, як, напрыклад, здолела Ангела Мэркель. Пасьля двух тэрмінаў пачынаецца адрыў чалавека ад рэальнасьці, ён жыве ва ўласнай прасторы, якая выбудоўваецца з кавалкаў зносін са сваім асяродзьдзем. А такія людзі ў асноўным маюць зносіны зь сілавікамі. Аляксандра Дугіна ў 1990‑я, у часы дэмакратыі, лічылі маргіналам. А сёньня гэта прыдворны філёзаф Пуціна».

    Пра расейскую імпэрскасьць і літаратуру

    «Нельга сказаць, што Тургенеў ці Чэхаў нясуць адказнасьць за тое, што цяпер адбываецца. Хоць яны былі людзьмі свайго часу. Той жа Цютчаў служыў дыпляматам у дэпартамэнце, Салтыкоў-Шчадрын працаваў, як бы цяпер сказалі, у мэрыі. Яны былі часткай таго часу і часткай вялікай імпэрыі. Вядома, у асноўным яны былі гэтым заражаныя.

    Няма сёньня ніводнага тэксту, у якім расейскія пісьменьнікі паўсталі б супраць імпэрыі. Дзекабрысты… Для іх усё роўна была вялікая Расея. Вельмі шмат знаходзіцца выразна імпэрскіх тэкстаў і ў Пушкіна, і ў Бродзкага, і ў іншых. Для мяне гэта не адмяняе расейскай культуры. Нават тэксты Дастаеўскага. Гэта тэксты вялікага пісьменьніка, але ў гэтых тэкстах ён і немцаў лае, і габрэяў. Гэтая імпэрыя зрабіла ўсіх часткай сябе. Але гэта для мяне не адмяняе вялікай расейскай літаратуры».

    Пра адказнасьць за вайну

    «Я думаю, што мы ўсе адказныя за тое, што адбываецца. Кожны з нас павінен нешта рабіць, каб гэтага не было. У Расеі 67% нібыта падтрымліваюць вайну, але гэта зьвесткі афіцыйных дасьледаваньняў. Нават невялікі абзвон маіх расейскіх знаёмых пакінуў мяне ў разгубленасьці.

    Здавалася б, разумныя, адукаваныя людзі, а кажуць: „Праўда невядомая“, „Хахлы таксама вінаватыя“. І гэта пасьля таго, ува што ператварылі Харкаў (бачым шкілет вельмі прыгожага гораду), ува што ператварылі іншыя гарады і вёскі; пасьля таго як дзеткі, абняўшыся з коцікамі, сьпяць у мэтро і падвалах. Як пасьля гэтага можна казаць: „Ты ведаеш, яны там таксама вінаватыя, яны раззлавалі Пуціна, ты ж разумееш“? Яны раззлавалі Пуціна. Нібы няма дыпляматыі, нібы не ХХІ стагодзьдзе».

    Пра канец «чырвонага чалавека»

    «Мы занадта наіўна думалі, што так лёгка перамаглі камунізм. Войны былі, але на ўскрайках „вялікай імпэрыі“. А цяпер можна паглядзець, колькі крыві. Гэта адбываецца распад імпэрыі, імпэрскай сьвядомасьці, мэсіянства, якое супала з камуністычным адчуваньнем улады над сьветам. Гэтай ідэі ня месца ў нашым стагодзьдзі.

    Савецкімі людзьмі аказваюцца людзі, якіх вучылі савецкія бацькі, якіх вучылі савецкія настаўнікі па савецкіх падручніках. Я спрабавала ў кнізе „Час сэканд-хэнд“ паказаць, як рамантызм рабства жыве ў людзях, якія нічога ня маюць, якія самі пацярпелі, расказваюць пра боль, але ўсё роўна лічаць, што „мы былі вялікімі“. Гэта жыве ў іх».

    Што важна ведаць пра Алексіевіч

    Сьвятлана Алексіевіч нарадзілася 31 траўня 1948 году ў горадзе Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), дзяцінства правяла ва ўкраінскім сяле ў Віньніцкай вобласьці.

    • Бацька Сьвятланы Алексіевіч Аляксандар Яўхімавіч — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка. У 1961 годзе сям’я пераехала ў Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць).

    • Празь некаторы час Аляксандар стаў дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі. Маці Сьвятланы працавала настаўніцай нямецкай мовы.

    • У 1965 годзе Сьвятлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу, працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрнату, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёну.

    • У 1966 годзе стала карэспандэнтам нараўлянскай раёнкі «Прыпяцкая праўда». У 1967 годзе паступіла на журфак БДУ, які скончыла ў 1972 годзе і была накіравана ў бярозаўскую раённую газэту. У 1973–1976 гадах працавала ў «Сельской газете».

    • Ад 1976 году працавала ў менскіх газэтах і літаратурных часопісах. З 1989 году Алексіевіч — сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

    • З пачатку 2000‑х гадоў у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі і Нямеччыне. З 2013 году жыла ў Менску.

    • У 2020 годзе Сьвятлана Алексіевіч увайшла ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады — палітычнага і грамадзянскага органу, створанага з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, каб рабіць захады дзеля стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі, забесьпячэньня трансфэру ўлады і абароны сувэрэнітэту і незалежнасьці.

    • У верасьні таго ж году Алексіевіч выехала ў Нямеччыну на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). З таго часу пісьменьніца жыве за мяжой.

    Чытайце яшчэ:

    Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады няволі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

    «Перакладалі на беларускую мову турэмны жаргон». Сукамэрнік расказаў пра палітвязьня, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава

    Польша назвала условие, при котором может ослабить санкции против Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці