• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Т. Караткевіч: Слова ў Беларусі павінна быць свабодным!

    Кандыдат у прэзідэнты ад кампаніі “Гавары праўду!” правяла пікет салідарнасці з незалежнымі журналістамі.

    Пікет адбыўся на праспекце Пераможцаў літаральна насупраць будынку, дзе месціцца Міністэрства інфармацыі Беларусі. Менавіта гэты орган, на думку Таццяны Караткевіч, мусіць быць скасаваны.

    – Вельмі часта ўлады робяць усё магчымае, каб беларускае грамадства не даведалася праўды, не атрымала праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў краіне. Журналістаў затрымліваюць, судзяць, штрафуюць. Але так быць не павінна. Менавіта таму сёння, у дзень 20-годдзя заснавання Беларускай асацыяцыі журналістаў, я выказваю салідарнасць з беларускімі журналістамі, – заявіла падчас пікету Таццяна Караткевіч.

    На пікеце прысутнічаў старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец, якога штаб Тацццяны Караткевіч запрасіў на мерапрыемства. Ён падзякаваў арганізатарам за салідарнасць і падтрымку.

    У часе пікету ўздоўж праспекту Пераможцаў былі выстаўленыя плакаты з прозвішчамі ўсіх 28‑і журналістаў, аштрафаваных у Беларусі сёлета за сваю прафесійную дзейнасць па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Удзельнікі пікету таксама раздавалі мінакам незалежную прэсу.

    Апроч Андрэя Бастунца, актывісты кампаніі “Гавары праўду!” запрашалі паўдзельнічаць у пікеце старшыню ГА “Беларускі саюз журналістаў” Анатоля Лемяшонка, а таксама міністра інфармацыі Лілію Ананіч, аднак яны на пікет не з’явіліся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці