Кірыл Пазняк
Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) у адмысловай заяве прывітаў вызваленне Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава і Кірыла Пазняка. І заклікаў Беларусь неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў СМІ, якія працягваюць утрымлівацца за кратамі.
«Рэпарцёры без межаў» асудзілі «карусель рэпрэсій» у Мінску
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітае выхад з‑за кратаў групы беларускіх палітзняволеных журналістаў, які адбыўся 16 верасня 2026 года. Але асуджае іх дэпартацыю і заклікае беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення ўсіх прадстаўнікоў СМІ.
«Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне беларускіх палітзняволеных журналістаў
RSF вітае вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Арганізацыя распаўсюдзіла заяву праз свае сацсеткі.
Вызвалілі палітзняволенага журналіста Кірыла Пазняка
Палітзняволены Кірыл Пазняк выйшаў на волю 16 верасня 2026 года ў выніку візіту ў Мінск Джона Коўла, прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта. Праваабаронцы заўважылі яго на здымку, апублікаваным спадаром Коўлам у сацсетцы Х.
Электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі» № 3 (84) 2026
Красавік – чэрвень 2026 года. Aгляд. Спампаваць PDF.
«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) заклікала неадкладна вызваліць беларускага журналіста Кірыла Пазняка і яго дачку Яніну Пазняк. Пра гэта паведамляе Telegram-канал RSF.
Журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну пакаралі пазбаўленнем волі
26 чэрвеня Менскі гарадскі суд вынес прысуды журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне. Аб гэтым стала вядома з крыніцаў «Белсату».
«Рэпарцёры без межаў» занепакоены станам журналіста Кірыла Пазняка
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выказала глыбокую занепакоенасць станам здароўня палітзняволенага журналіста Кірыла Пазняка і заклікала беларускія ўлады забяспечыць яму медыцынскую дапамогу.
Палітзняволены журналіст Кірыл Пазняк патрапіў у турэмны шпіталь у цяжкім стане
Журналісту стала кепска па дарозе на першае пасяджэнне суду, якое мела адбыцца 14 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Кірыла Пазняка і яго дачку Яніну Пазняк вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў: 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» і 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
Амерыканскі кангрэсмэн заступіўся за зняволеных беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кірылу Пазняка
Кангрэсмэн ад штату Тэнэсі Стыў Коэн патрабуе пакараць Аляксандра Лукашэнку за зняволенне журналістаў.
Журналіст Кірыл Пазняк прызнаны палітычным зняволеным
Праваабарончая супольнасць прызнала журналіста Кірыла Пазняка затрыманага ў першых ліках верасня, палітычным зняволеным. Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі апублікаваная сёння, 17 верасня. Усяго ў заяве 17 новых палітзняволеных.
Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк
Як стала вядома «Позірку», 4 верасня, у дзень прызнання «экстрэмісцкім фармаваннем» ютуб-канала «Платформа 375», затрыманы прызнаны датычным да яго журналіст Кірыл Пазняк.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.