• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры гады без накіравання за краты: асудзілі экс-менеджарку канала «Беларусь 2» Вольгу Гладкую

    Былую супрацоўніцу тэлеканала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

    Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца.

    Палітзняволеная Вольга Гладкая — экс-менеджарка канала «Беларусь 2», была затрыманая 27 лютага 2023 года. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.

    Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 7 сакавіка 2023 года адбыўся першы допыт Вольгі, а яшчэ праз два дні ёй прад’явілі абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

    Вядома таксама, што абаронцы спрабавалі дамагчыся вызвалення жанчыны пад грашовы заклад, паколькі яна мае праблемы з сэрцам і патрабуе пастаяннага медыкаментознага лячэння. Аднак яе пакінулі пад вартай.

    Вользе Гладкай прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

    Чытайце яшчэ:

    Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой

    Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці