• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей». Павел Вінаградаў пра ўмовы свайго зняволення

    Шэсць месяцаў з сямі палітзняволены актывіст і блогер правёў у штрафным ізалятары калоніі ў Ваўкавыску.

    «Дарагі Фэйсбук. Паша Вінаградаў перадае табе прывітанні: «Апошнія амаль шэсць месяцаў з сямі правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Зараз атрымаў два месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу — БАЖ). Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта — строгі рэжым, тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей», — пераказала словы Паўла ягоная жонка Святлана Вінаградава ў Face­book.

    Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, блогер, тэлевядоўца.

    Яго затрымалі 22 снежня 2021 года ў Беразіне, дзе ён жыў з сям’ёй. За допіс у Face­book Паўла абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 387 КК (паклёп на прэзідэнта).

    Суд над Паўлам Вінаградавым распачаўся 10 сакавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд абвесцілі 16 сакавіка 2022 года — пазбаўленне волі на 5 гадоў з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    10 чэрвеня 2022 года суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў пакінуў гэты вырак у сіле, і Паўла этапавалі ў папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыск.

    Неўзабаве стала вядома, што Павел захварэў на сухоты. Яго перавялі ў Оршу ў спецыялізаваную калонію № 12, дзе ўтрымліваюць асуджаных, якія хварэюць на туберкулёз. К таму часу малады мужчына рэзка страціў вагу — схуднеў на 36 кілаграмаў.

    Але такі стан здароўя вязня не перашкодзіў адміністрацыі ПК-12 змясціць яго амаль адразу ў штрафны ізалятар на месяц і пазбавіць харчовай перадачы ад сваякоў.

    Пасля ШІЗА Вінаградава паўгода трымалі памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пасля завяршэння курсу лячэння ў ПК-12 сёлета ў лютым яго вярнулі ў ваўкавыскую калонію.

    Яшчэ ў жодзінскай турме, дзе Паўла ўтрымлівалі да суда, яго паставілі на ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў». Падчас следства таксама трымалі тыдзень у ШІЗА.

    Грамадскі актывіст стаў палітвязнем другі раз. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яго асудзілі на 4 гады зняволення па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах.

    Павел Вінаградаў — адзін з рэкардсменаў у прэвентыўных затрыманнях, яго затрымлівалі літаральна перад усімі масавымі мерапрыемствамі.

    Незадоўга да затрымання, у лістападзе 2021 года, Павел Вінаградаў пасля чарговага паходу ў Следчы камітэт у якасці фігуранта той самай справы, за якую ён атрымае 5 год калоніі, сказаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што не збіраецца пакідаць Беларусь.

    «Мой прагноз, што ўсё гэта скончыцца добра. Калі гэтае “добра” будзе, я сказаць не вазьмуся. Але будзе дакладна. У 2020 годзе мы ўсе думалі, што ўжо вось-вось. У 2021 ужо няма такога адчування. Але ў Беларусі проста няма іншага выбару, як стаць нармальнай дэмакратычнай краінай», — зазначыў тады Павел Вінаградаў.

    Падтрымайце Паўла! Лісты, паштоўкі і тэлеграмы можна дасылаць на адрас: Папраўчая калонія № 11, 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вуліца Ракасоўскага, 118. Павел Юр’евіч Вінаградаў.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіста Паўла Мажэйку ўнеслі ў так званы спіс экстрэмістаў

    Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі відэааператара Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько

    Алег Груздзіловіч: «Калі мяне катавалі,то сказалі спаць на драўлянай падлозе»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці