• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце адкрылася выстава пра цэнзуру і самацэнзуру ў сучаснай творчасці

    Калектыўны праект пад назвай “Як бы чаго не здарылася” спачатку быў размешчаны на пляцоўцы культурніцка-адукацыйнага цэнтру ЦЭХ у Мінску, а цяпер з экспазіцыяй можна азнаёміцца ў памяшканні брэсцкай галерэі “Прастора КХ”.

    У праекце бяруць удзел творчыя асобы з Беларусі, Украіны і Расіі.

    Экспазіцыя складаецца з работ, якія альбо прайшлі праз цэнзуру і засталіся непрэзентаванымі для шырокай публікі, альбо так ці інакш звязаныя з тэмай свабоды слова.

    Як паведаміў адзін з куратараў выставы Аляксей Талстоў, “Як бы чаго не здарылася” — доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных элементаў праекта — даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце.

    Менавіта пра мясцовыя прыклады распавяла на адкрыцці выставы ў Брэсце дырэктар “Прасторы КХ” Аксана Гайко.

    “Для гісторыі нашага творчага калектыва — «Свабоднага тэатра» — гэта экспазіцыя мае аўтабіяграфічны кантэкст, бо менавіта з‑за цэнзуры больш за дзесяць гадоў нашы спектаклі былі забароненыя, амаль тры гады мы ўвогуле не мелі магымасць выступаць перад сваімі гледачамі”, — кажа Аксана Гайко.

    На выставе, якая будзе працаваць да 24 снежня, можна азнаёміцца з творчымі працамі у такіх жанрах, як відэа, перформанс, фатаграфія і іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці