• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У чужым воку…

    У Інтэрнеце чаго і каго толькі не знойдзеш! Тут і знакамітыя людзі, і невядомыя нікому блогеры, і выставы старажытнага жывапісу, і сучасныя інсталяцыі… У Інтэрнеце, як у Грэцыі, ёсць усё. І гэтае «ўсё» заўсёды знаходзіцца на сваім месцы, як у добра арганізаваным бібліятэчным каталогу. Адзінае, што цяжка раставіць па тэмах і паліцах, — гэта размовы на форумах і блогах.

    І вось ты ўжо праціраеш вочы, чытаючы на форуме «галоўнай газеты краіны»: «Взаимотношения между властью и СМИ, как лакмусовая бумажка, демонстрируют, насколько общество свободно».

    Няўжо «Саўбелка» адмяніла прэмадэрацыю пастоў? А можа, вось яна — сапраўдная лібералізацыя — і да гэтага сайту дакацілася? Але ж, на жаль, усё значна прасцей…

    Гэта проста чытачы газеты абмяркоўваюць сітуацыю са свабодай слова ў суседняй Расіі. Маўляў, Расія займае трэцяе месца ў свеце па колькасці забойстваў журналістаў. Што і казаць, тэма сур’ёзная, актуальная. Сапраўды, калегі з суседняй краіны жывуць і працуюць у небяспечных умовах.

    З тым, што прафесія журналіста — складаная і часам небяспечная, спрачацца не мае сэнсу. Роля журналіста ў грамадстве вымагае прысутнасці ў самых небяспечных месцах, цікавасці да самых небяспечных тэм, сустрэч з самымі небяспечнымі людзьмі.

    Дзівіць іншае: сярод шматлікіх каментароў — ніводнага пытання аб тым, як выглядае справа са свабодай слова на Беларусі. Ніводнай узгадкі пра Вераніку Чаркасаву ці Дзмітрыя Завадскага. Калі суаднесці гэтыя страты з агульнай колькасцю журналістаў у нашай краіне, двое нашых загінулых калегаў істотна «псуюць статыстыку»…

    Хаця з чаго дзівіцца, калі прэмадэрацыю каментароў ніхто не адмяняў? Можа, і ўзгадваў хто пра нашых, але ж куды ім з гэткімі пытаннямі, калі газетам загаду не было! Дай Бог каб заўтра не забаранілі пра недахопы ў Расіі казаць, зноў узгадаўшы пра братэрскія пачуцці.

    А пра «лакмусавую паперку», каму трэба, усё роўна зразумелі. Тут і імёнаў называць не трэба. Са свабодай ў нас толькі ў Інтэрнеце ўсё добра, ды і то не на ўсіх сайтах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці