• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі пералік» дадалі сюжэты «Белсата» пра Полк Каліноўскага і ролю Лукашэнкі ў вайне ва Украіне

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ледзьве не штодня дадае ўсё новыя пазіцыі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чарговыя папаўненні прысвечаныя сюжэтам тэлеканала «Белсат» пра беларускіх ваяроў Палка Каліноўскага і палітычны лёс Аляксандра Лукашэнкі. 

    Кантрольнае ведамства чарговым разам абнавіла пералік інфармацыйнай прадукцыі, забароненай да распаўсюду. Дзякуючы пільнасці дзяржаўных экспертаў, гэтым разам у шэраг «экстрэмісцкіх» трапілі ролікі на афіцыйным сайце, у Face­book-акаўнце, на YouTube-канале «Белсата» ды іншых пляцоўках:

    – Відэазапіс з назвай «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б» (ідэнтыфікатары   https://www.youtube.com/watch?v=SUcv2Td9vls і  https://belsat.eu/ru/programs/21–11-2022-u-lukashenko-budet-dve-nedeli-posle-pobedy-ukrainy).

    – Відэазапіс з назвай «Лукашэнка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/watch?v=zDeYwFR5zXo&t=632s). 

    – Відэазапіс з назвай «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского» (ідэнтыфікатары   https://www.youtube.com/watch?v=yRLlbzRiP6g і https://оk.ru/video/3709775188231).

    – Відэазапіс з назвай «Позывной «Леший» — Батальон имени Кастуся Калиновского (ідэнтыфікатар    https://www.youtube.com/watch?v=JS8wpabm7bE&t=12s).

    – Відэазапіс з назвай «Беларусы прыехалі ваяваць супраць Пуціна і Лукашэнкі — некаторыя  ўкраінцы былі ў шоку: «Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку» (ідэнтыфікатар  https://www.facebook.com/watch?ref=search&v=556493262602362);

    – Відэазапіс з назвай «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – плошча Незалежнасці», ідэнтыфікатары  https://www.facebook.com/watch/?v=732094101370021 і  https://оk.ru/video/3550924835335). 

    Ва ўсіх выпадках Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне адной установы — суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 16 траўня 2023 года. Удакладняецца, што вердыкт падлягае «неадкладнаму выкананню» ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам. Распаўсюд забароненага кантэнту цягне адміністрацыйную адказнасць, нагадваюць «кантралёры».

    Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў цэлы шэраг тэматычных Telegram-каналаў і чатаў. Так, рашэннем судоў Мінска, Брэста і Баранавіч сюды ўнеслі наступныя акаўнты:

    – «Зянон Пазьняк» (ідэнтыфікатар https://t.me/zianon_pazniak);

    – «Дзённiк экстрэмiста» (ідэнтыфіктар https://t.me/extremistby);

    – «Беларусы замежжа» (ідэнтыфікатар https://t.me/belarusy_zarubezhja);

    – «Лист для записей» (ідэнтыфікатар https://t.me/listchat);

    – «Приключения беларусов в Киеве» (ідэнтыфікатар  https://t.me/BelarusyKiev).

    Аналагічны лёс напаткаў і сеткавыя суполкі руху «Чайлдфри», якому  беларускія ўлады аб’явілі «ідэалагічную вайну». 

    Чытайце яшчэ:

    Заблакаваныя рахункі ва Украіне, пытанні легалізацыі — праблемы журналістаў у выгнанні ўвайшлі ў даклад ПАРЕ

    Экспрэс-фактчэкінг. Як заўважыць фэйк і спыніць маніпуляцыю?

    Сайт MOST, а таксама ўсе праекты і сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці