• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім судзяць журналістаў за сюжэт, якога яны не рабілі (відэа)

    Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.

    Недзяржаўных журналістаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі на польскі тэлеканал “Белсат”. Аднак сама Таццяна Смоткіна кажа, што наогул ніколі ў жыцці не супрацоўнічала з «Белсатам», і ў сюжэце выступае акурат у якасці героя — жыхара злашчаснага дома.

    Тэлесюжэт пра неабходнасць капітальнага рамонту ў доме, дзе жыве Смоткіна, выйшаў у эфір 13 красавіка. У ім журналісты апытваюць жыхароў шматпавярховіка, у кадры роўна на 5 секунд з’яўляецца Таццяна, паказваючы калегам жахлівы стан камунікацый у доме. Аўтарам сюжэту пазначаны Сяргей Пятрухін.

    Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі міліцыі склалі супраць Смоткінай і яшчэ аднаго журналіста з Глыбокага — Змітра Лупача — адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі, паводле якіх журналістам сёння могуць вынесці штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

    Пачатак працэсу а 15:00.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці