У Гродне затрымалі журналіста Яна Романа
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Інцыдэнт здарыўся некалькі хвілін каля Кастрычніцкага РАУС Гродна, дзе месціцца і гарадскі ізалятар часовага ўтрымання. Некалькі дзясяткаў чалавек сёння чакаюць пад ІЧУ выхаду затрыманых сваякоў.
Ян Роман здымаў гэта на відэа для польскага тэлебачання (Polsat). Паводле відавочцаў, яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і завалаклі ў памяшканне ізалятара.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў