• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У краіне ўзмацняецца альтэрнатыўная грамадзкая апінія

    Цэнтар ТАА «Зеркало-Инфо» апублікаваў дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня, у якім высьвятлялася матывацыя да ўсталяваньня «талеркі» і, адпаведна, цікавасьць беларусаў да сатэлітнага тэлебачаньня. Дасьледаваньне, якое праводзілася з інтэрвалам у адзін год (сакавік 2008 г. і сакавік 2009 г.), адлюстравала таксама і пэўную дынаміку зацікаўленьня гледачоў гэтым каналам атрыманьня інфармацыі.

    Прывядзем выніковую табліцу адказаў на пытаньне «Узгадайце, калі ласка, зь якіх прычынаў Вы ўсталявалі сатэлітную антэну?»
    (Ня больш трох адказаў, у %. Першая лічба — адсотак адказаў у сакавіку 2008 г., другая — у сакавіку 2009 г.)

    1. На звычайную антэну прымалась мала праграмаў — 59 / 53
    2. Хацелася атрымаць больш аб’ектыўную інфармацыю —17 / 36
    3. На звычайную антэну не прымалася нічога цікавага — 33 / 31
    4. Хацелася мець пра падзеі рознабаковую інфармацыю, каб самому рабіць высновы — 13 / 26
    5. Хацелася самому вызначаць, якія перадачы глядзець у вольны час — 21 / 24
    6. Хацелася пашырыць кругагляд — 21 / 20
    7. Жаданьне глядзець часьцей перадачы пэўнай тэматычнай скіраванасьці — 13 / 12
    8. Якасьць прыёму сатэлітных перадач — 22 / 11
    9. Усе ставілі, вось і мы паставілі — 8 / 4
    10. Жаданьне вывучаць замежную мову — 4 / 3
    11. Жаданьне слухаць перадачы на роднай мове — 1 / 3
    12. Цяжка адказаць — 4 / 3

    Як можна бачыць, з дванаццаці варыянтаў найбольшы адсотак адказаў прыпаў на дзьве галоўныя прычыны, а менавіта — незадаволенасьць зьместам праграмаў, што прапануюць шырокадаступныя тэлевізійныя каналы, і жаданьне атрымліваць інфармацыю рознага жанравага зьместу і тэматычнай скіраванасьці альбо інфармацыю ў больш шырокім культурніцкім і тэматычным кантэксьце (гл.: першыя пяць варыянтаў адказаў).

    Дасьледаваньне ніяк не апісвае рэальны інфармацыйны кантэкст і не называе канкрэтных тэлевізійных каналаў, аднак некаторыя варыянты адказаў дазваляюць даволі лёгка выявіць тыя апазыцыі, на падставе якіх рэспандэнты давалі свае адказы. Напрыклад, выбар варыянту адказу «На звычайную антэну не прымалася нічога цікавага» рэальна будуецца на апазыцыі «беларускія/расейскія тэлеканалы (на звычайнай антэне) і альтэрнатыўныя каналы (на сатэліце)». А варыянт адказу «Хацелася самому вызначаць, якія перадачы глядзець у вольны час» відавочна паказвае на тое, што тыя людзі, якія вырашылі ўсталяваць «талеркі», даволі актыўна рэагуюць на прапагандысцкую індактрынацыю афіцыйных беларускіх каналаў і фактычна жадаюць «ізяляваць» саміх сябе ад хоць якога прапагандысцкага ўзьдзеяньня.

    Надзвычай цікавай зьяўляецца і дынаміка некаторых варыянтаў адказу. Напрыклад, варыянт адказу «Хацелася атрымаць больш аб’ектыўную інфармацыю» ў сакавіку 2008 г. выбрала 17%, а ў сакавіку 2009 г. — ужо 36% рэспандэнтаў. Тая ж тэндэнцыя тычыцца і вырыянту «Хацелася мець пра падзеі рознабаковую інфармацыю, каб самому рабіць высновы». На падставе гэтай дынамікі можна дапусьціць наступнае.

    Па-першае, у выніку сусьветнага фінансавага крызісу і крызісу беларускай эканомікі, што адбываліся ў гэты прамежак часу, у грамадстве заўважна падвысіўся попыт на незаангажаваную, непрапагандысцкую і рознабаковую інфармацыю. Па-другое, жаданьне «мець пра падзеі рознабаковую інфармацыю, каб самому рабіць высновы» сьведчыць і пра тое, што ў аўдыторыях адбываецца рост крытычнага стаўленьня да зьместу розных мэдыя, але перадусім да афіцыйных.

    Нарэшце, гэта азначае, што грамадзкая апінія ўсё больш аддаляецца ад таго стаўленьня да беларускай рэчаіснасьці, якое навязваюць ёй дзяржаўныя мэдыя. У перспектыве гэта мусіць прывесьці да ўзмацненьня недаверу да афіцыйных СМІ з боку яшчэ большай часткі насельніцтва, а таксама — росту цікавасьці да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.

    І ўжо зусім проста «дэшыфруецца» варыянт адказу «Жаданьне слухаць перадачы на роднай мове». За год колькасьць аматараў сатэлітнага тэлебачаньня паводле гэтай матывацыі ўзрасла з 1% да 3%. На справе гэта азначае, што аўдыторыя «Белсату» павялічылася за год на 2%. Можа, гэта і няшмат, але сам факт цешыць. Дарэчы, ён таксама пацявярджае і выснову, што вынесена ў загаловак: у краіне ўзмацняецца альтэрнатыўная (г.зн. свабодная) грамадзкая думка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці