• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску адбылося паседжанне Рады БАЖ (Фота)

    Падчас сустрэчы абмяркоўвалі дзейнасць ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", працу над стратэгічнымі накірункамі развіцця, прынялі змены ў Статут арганізацыі, былі названыя дата і месца правядзення БАЖынак.

    У пачатку сустрэчы сябры Рады распавялі пра рэалізаваныя праекты і планы.

    Цяпер рэалізуецца навучальная праграма па медыяменеджменце. Курс будзе доўжыцца да зімы, у снежні чакаецца выпуск групы. Трэнерамі ў адукацыйным курсе выступаюць эксперты Інстытута прыватызацыі і менеджмента.

    Таксама цяпер рэалізуецца праграма па лідарскаму курсу. З рэгіёнаў краіны сябры арганізацыі навучаюцца з восені мінулага года. Чакаецца, што гэты курс дазволіць падрыхтаваць актыўных і ініцыятыўных людзей, якія будуць дапамагаць кіраўнікам філій і суполак у арганізацыйнай дзейнасці. У жніўні гэтага года будзе аб’яўлены набор на лідарскі курс для сябраў арганізацыі, якія жывуць у Мінску. Гэта будзе праграма для сябраў ГА “БАЖ” любога ўзросту. Запрашаем, калі гэта вам цікава!

    На 5–6 жніўня запланаваны традыцыйны фестываль БАЖынкі, мяркуецца, што месцам правядзення будзе вёска Вязынка недалёка ад Мінска.

    У чэрвені адбылася Летняя школа медыяцыі. Удзельнікі гэтага курса ў водгуках адзначалі, што атрыманыя навыкі карысныя ў прафесійнай дзейнасці, бо шмат увагі надавалася міжасабовай камунікацыі.

    У пачатку вясны 2018 года будзе прынята новая стратэгія дзейнасці арганізацыі, бо ў 2018 годзе мусіць прайсці чарговы з’езд. Рада даручыла Праўленню ГА «БАЖ» стварыць працоўную групу, якая будзе шчыльна займацца распрацоўкай новай стратэгіі арганізацыі.

    Таксама восенню распачнецца курс “дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі”. Гэты курс будзе карысны журналістам, якія працуюць у медыя менш за тры гады.

    З канца восені пачнуцца сходы ў рэгіёнах, каб падвесці вынікі года, а ў снежні традыцыйна будзе абраная найлепшая філія ці суполка года.

    У студзені 2018 года, меркавана, пачнуцца сходы ў філіях і суполках з мэтай вылучэння дэлегатаў на Х З’езд.

    У лістападзе ў Мінску плануецца міжнародная канферэнцыя па фрыланс журналістыцы.

    Нагадаем, офіс ГА «БАЖ» цяпер працуе па новым адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, д.16, офіс 265 (4 паверх). У новым офісе і адбывалася сустрэча сябраў Рады арганізацыі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці