• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску — масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі

    У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных спраў супраць беларускіх незалежных журналістаў. Усіх судзяць па сумна вядомым артыкуле 22.9 (ч.2) КаАП, то бок за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды 28 кастрычніка і вырабу відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.

    40 базавых (980 рублёў) велічынь штрафу ад суддзі Святланы Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такі ж па памеры штраф і ў журналіста Сяргея Краўчука. Яго справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік

    Вынік разгляду справы Ірыны Арахоўскай пакуль невядомы. Журналістка на суд не прыйшла, а агучыць ёй рашэнне па тэлефоне ў судзе адмовіліся. 

    Таксама ў гэты дзень у судзе Партызнаскага раёна прайшло яшчэ адно паседжанне ў дачыненні да незалежнага журналіста. Генадзя Барбарыча вінавацілі ў падрыхтоўцы матэрыяла для сайту «Радыё Рацыя». Але ў выніку суд вярнуў пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў РУУС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці