• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Пінску будуць судзіць журналіста, які асвятляў пратэсты пасля выбараў у 2020 годзе

    На 26 верасня прызначаны суд над Яўгенам Нікалаевічам, які ў 2020 годзе працаваў на рэгіянальнае выданне «Медиа-Полесье» і асвятляў пратэсты, што адбыліся ў Пінску пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады журналіст быў моцна збіты.

    Яўген Нікалаевіч. Фота: «Медиа-Полесье»

    У судзе горада Пінска і Пінскага раёна працягваюцца судовыя працэсы нібыта «за грубае парушэнне грамадскага парадку» ў жніўні 2020 года. Сярод тых, каго маюць намер судзіць бліжэйшым часам, — журналіст Яўген Нікалаевіч.

    Чатыры гады таму ён супрацоўнічаў з рэгіянальным выданнем «Медиа-Полесье» ў якасці відэааператара і атрымаў рэдакцыйнае заданне асвятляць пратэсты, што адбыліся ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

    На фота бачна, што Яўген Нікалаевіч здымаў, але ў акцыі не ўдзельнічаў

    Паводле звестак праваабаронцаў, Яўгена Нікалаевіча маюць намер судзіць 26 верасня 2024 года на падставе артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ. Весці працэс будзе суддзя Яўгенія Мельнік.

    Яўгена Нікалаевіча затрымлівалі 10 жніўня 2020 года падчас выкананння прафесійных абавязкаў. Відавочцы тых падзей сцвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі спачатку збілі журналіста ў туалеце Пінскага гарвыканкама, а потым у аўтазаку.

    Пасля затрымання Яўгена Нікалаевіча прывезлі ў Пінскі ГАУС, затым ён трапіў у мясцовы ізалятар часовага ўтрымання, а неўзабаве быў чамусьці адвезены ў штрафны ізалятар папраўчай калоніі ў Івацэвічах (там сілавікі размясцілі частку затрыманых).

    Людзі, якія бачылі журналіста праз тыдзень пасля затрымання, распавядалі, што на яго твары ўсё яшчэ заставаліся наступствы збіцця сілавікамі. Выданне «Медиа-Полесье» таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.

    Апошні відэасюжэт аўтарства Яўгена Нікалаевіча, які даступны на сайце выдання, пазначаны чэрвенем 2021 года. Ці заставаўся ён апошні часам у журналістыцы — невядома.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці