• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Польшчы правядуць люстрацыю журналістаў

    Такую рэкамэндацыю агучыла Рада нацыянальных СМІ.

    Рада нацыянальных СМІ заклікала кіраўнікоў дзяржаўных СМІ не прымаць на працу былых супрацоўнікаў камуністычных службаў, не наладжваць зь імі супрацоўніцтва й не дазваляць ім уплываць на зьмест праграмы, паведамляе Gaze­ta Pol­s­ka Codzi­en­nie. «Нам неабходна адхрысьціцца ад ПНР», — заявіла дэпутатка кіроўнай кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) і сябра Рады нацыянальных СМІ Яана Ліхоцка (Joan­na Lichoc­ka).

    «Журналісты інфармуюць грамадзтва і ўплываюць на сьветапогляд. Таму гэта павінны быць прыстойныя людзі, у якіх не было дачыненьняў да такіх ганебных рэчаў як супрацоўніцтва з дэспатычным рэжымам, які змагаўся супраць свабоды слова», — заявіў у эфіры Польскага радыё намесьнік міністра культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sell­in).

    У сваю чаргу дэпутатка Яана Ліхоцка зазначыла, што Рада нацыянальных СМІ ня мае права загадваць кіраўнікам грамадзкіх СМІ, але хоча, каб яны былі знаёмыя з пазыцыяй Рады. «Той факт, што былыя агенты службаў бясьпекі могуць уплываць на кшталт праграм грамадзкіх СМІ, парушае асноўныя прынцыпы этыкі», — заявіла Ліхоцка. «Калі немагчыма будзе звольніць гэтых людзей, то кіраўніцтва грамадзкіх СМІ павінна іх перасунуць на менш адказныя пасады, каб яны ня мелі ўплыву на праграмы», — падкрэсьліла дэпутатака ПіС.

    Дакладна не вядома, колькі былых супрацоўнікаў камуністычных спэцслужбаў працуе на польскіх дзяржаўным радыё й тэлебачаньні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці