• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Рэчыцы на актывіста завялі крымінальную справу за нібыта паклёп на чыноўніка

    Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/400979_275487575844962_669289187_na.jpg

    Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса завялі пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі. Алег Шабетнік з адвакатам пабываў на першым допыце.

    Канфлікт паміж прадпрымальнікам Шабетнікам і чыноўнікам адбыўся яшчэ 27 снежня мінулага года, пасля чаго актывіст кампаніі “Гавары праўду” апісаў сітуацыю на сваёй старонцы ў Face­book. Шабетнік заявіў пра пагрозы і незаконныя патрабаванні з боку Маісеенкі і апроч паведамлення ў сацыяльнай сетцы напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

    Паводле яго слоў, гісторыя тады працягу не займела, але больш чым праз палову года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на самога Шабетніка за паклёп.

    — Мой пост да гэтага часу ёсць на Face­book, і я не збіраюся яго выдаляць. Усё, што я напісаў, праўда. Былі пагрозы, гэта могуць пацвердзіць мае супрацоўнікі, якія прысутнічалі падчас візіту чыноўніка. Разам з тым, пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі крымінальную справу ўсё ж завялі. Два дні таму я быў на першым допыце, дзе падрабязна выклаў следчаму сваю пазіцыю і свае доказы, — распавёў актывіст прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Частка 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў.

    Нагадаем, што ў Гродне ўлады таксама праводзяць праверку адносна наяўнасці паклёпу ў сюжэце журналістаў тэлеканала “Белсат” Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. 23 ліпеня ў кватэрах журналістаў прайшлі ператрусы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.