• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшоў намеснік БАЖ Алег Агееў

    Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў пазначаны ў шорт-лісце намінацыі  «Праваабронца года-2023».

    Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве.

    Сёлета цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў пройдзе ў Вільні 10 снежня.

    Як паведамляе праваабарончы цэнтр  «Вясна», разам са спадаром Агеевым на намінацыю  «Праваабронца года-2023» вылучаны  Павел Левінаў і Наталля Мацкевіч.

    У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» фіналіста будуць выбіраць з трох выбітных прадстаўнікоў гэтай прафесіі: Алега Груздзіловіча, Аляксандра Манцэвіча і Дзіяны Пінчук.

    У намінацыю «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» увайшлі Служба эвакуацыі BYSOL, Ініцыятыва «Права на абарону» і Марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно».

    Сёлета ў Праваабарончай прэміі з’явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя па меркаванні арганізатараў дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу. У спісе першых фіналістаў лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў, юрыст Уладзь Лабковіч і грамадская актывістка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

    Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

    «Турэмныя дзённікі» Вольгі Класкоўскай. Горкая чаша была выпіта не дарэмна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці