• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спіс экстрэмісцкіх дадалі інтэрнэт-рэсурсы Palatno, EX-PRESS.BY, «Рогачев Online»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла пералік інтэрнэт-рэсурсаў, кантэнт якіх прызнаны «экстрэмісцкім» і забаронены да распаўсюду. Сярод іншых у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» улады дадалі акаўнты ў сацсетках, афіляваныя з выданнямі Palatno, EX-PRESS.BY, «Рогачев Online».

    Паводле адпаведнага пераліку Мінінфарма, 19 кастрычніка суд Маладзечанскага раёна пастанавіў лічыць экстрэмісцкімі матэрыяламі акаўнты інтэрнэт-выдання «Palat­no Media – Палатно» ў сацсетках Face­book (ідэнтыфікатар www.facebook.com/palatnomedia) і Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/palatno_media).

    У той самы дзень Рагачоўскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкімі сайт «Рогачев Online» (vrogacheve.ru), звязаныя з ім старонкі ў сацсетках «ВКонтакте», «Одноклассники» і групу ў месенджары Viber пад назвай «Рогачёв Онлайн».

    20 кастрычніка суд Барысаўскага раёна вынес рашэнне лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй кантэнт Telegram-канала EX-PRESS.LIVE (t.me/expressby, з ідэнтыфікатарам (ID) 1001350511221), які належыць незалежнаму рэгіянальнаму інфармацыйнаму сайту EX-PRESS.BY. 

    Чытайце яшчэ:

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    «В сильном государстве, в таком государстве…» Министр спорта считает, что телеканал «Беларусь 5» должен быть бесплатным

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці