У суполцы tut.by «ВКонтакте» 96 % рэспандэнтаў заявілі, што не давяраюць нацыянальнаму тэлебачанню
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Агулам у галасаванні на 22.40 3 траўня ўзялі ўдзел 4 601 чалавек. З іх 4 419 (96 %) чалавек прагаласавалі за недавер нацыянальнаму тэлебачанню.

Апытанка была размешчаная пад спасылкаю на нататку «Сацыёлаг: нацыянальнаму тэлебачанню давярае дзве траціны насельніцтва краіны». У матэрыяле прыводзіцца выказванне дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігара Катлярова наконт даверу да СМІ.
У прыватнасці, адзначыў ён, нацыянальнаму тэлебачанню давяраюць дзве траціны насельніцтва Беларусі.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
         @bajmedia
                        @bajmedia