Вечар памяці Паўла Шарамета, панядзелак, 18:00. Запрашаем!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае калег на вечар памяці Паўла Шарамета.
Удзел у мерапрыемстве, што пройдзе ў сталічнай Галерэі “Ў”, возьмуць родныя і калегі журналіста. Гасцям плануецца паказаць урыўкі з відэаінтэрв’ю і фільмаў Паўла, архіўныя фотаздымкі.
Таксама арганізатары звярнуліся да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара.
Вечар памяці Паўла Шарамета пачнецца 28 лістапада а 18 гадзіне ў сталічнай Галерэі “Ў” (пр.Незалежнасці, 37А). Уваход вольны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў