• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Івашына: Дзяніс чакае падтрымкі

    Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі ў турме з 12 сакавіка 2021 года, калі журналіста схапілі па дарозе каля дому,  калі ён ішоў ў аптэку за лекамі.

    За гэты час  яго жонка Вольга атрымала ад мужа толькі адзін ліст — 7 красавіка. Ліст датаваны 17 сакавіка і ў ім Дзяніс апроч прыватных рэчаў да жонкі, перадае прывітанні ўсім сваім сябрам і знаёмым.

    Пра ліст ад мужа распавядае Вольга Івашына:

    — Гэта першы ліст за месяц і можна ўявіць сабе, што за гэты час былі яшчэ нейкія лісты, і іх мы можам чакаць яшчэ даўжэй.

    Вольга  Івашына кажа, што кантакты з мужам толькі праз адваката.

    “Адвакат кажа толькі агульныя рэчы, як сябе адчувае Дзяніс, што яму перадаць. Кажа, што Дзяніс сумуе па ўсім нам”

    Вольга кажа,  што адвакат таксама перадаваў, што да Дзяниса дайшлі некалькі лістоў, якія пісала яму сям’я: жонка і маці.

    Таксама Вольга Івашына напісала заказны ліст следчыму, што вядзе справу Івашына з просьбаю аб сустрэчы з мужам.

    Вольга Івашына таксама паведаміла пра тое, што да яе дайшлі звесткі пра тое, што Дзяніс за кратамі пабачыўся з іншым палітзняволеным — вядомым беларускім мастаком Алесем Пушкіным і яны нават перамовіліся некалькімі словамі.

    Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі. 

    Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты «Новы Час». Апошні яго матэрыял для «Новага Часу» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

    Таксама ён з’яўляецца журналістам і  рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм».

    Напісаць ліст Дзянісу можа любы жадаючы па адрасу:

    Івашыну Дзянісу Яўгенавічу турма №1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці