• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядучая АНТ Наталля Немагай: Мне да дзвярэй прыносілі пахавальныя вянкі

    Дыктарка Наталля Немагай у інтэрв'ю sb.by расказала, што захавала вернасць не толькі каналу, але і Лукашэнку. 

    «Не люблю здраднікаў ні ў жыцці, ні ў працы, ні сярод сяброў», — кажа яна.

    «Безумоўна, як жанчыне, мне было вельмі цяжка ў той час. Але на сямейнай нарадзе мы адразу вырашылі: трэба ісці да канца. Хаця ўсякае бывала…

    Памятаю, як начавала ў сяброўкі, баялася вяртацца дадому, дзе было небяспечна заставацца. Бо ўвесь час пісалі, тэлефанавалі, пахавальныя вянкі прыносілі да дзвярэй…

    Увогуле, рабілі ўсё, каб выбіць з каляіны. Я плакала, прыходзіла параіцца да Марата Сяргеевіча [Марата Маркава — кіраўніка АНТ — НН]. Думала, што далей не змагу, было страшна за сябе і блізкіх».

    «Але Марат Сяргеевіч знайшоў правільныя словы, патлумачыў, што на гэта працуюць інстытуты, дзе ведаюць, куды біць, каб было больш балюча, і ведаюць, як вывесці чалавека са стану раўнавагі. Бачаць жа праз сацсеткі: жанчына, адна гадуе дзіця. Так што відавочна, дзе самае балючае месца… Цяпер, перажыўшы 2020-ты, я ведаю дакладна, што мяне не зламаць. Калі нешта і пішуць, адразу адпраўляю ў бан, нават не чытаю», — расказала Наталля Немагай.

    Чытайце яшчэ:

    «Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка

    Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі» спіс сайтамі з Брэсцкай вобласці

    Праз вайну і Лукашэнку. Як бачаць Беларусь на Захадзе — ключавое з даследавання замежных медыяў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці