• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла новая двухмоўная кніга Сяргея Календы пра хлопца Томаса

    У выдавецтве Guten­berg Pub­lish­er выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка і рэдактара Сяргея Календы — «Хлопец Томас. Tomas the Boy». Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-англійску.

    Выйшла новая двухмоўная кніга Сяргея Календы пра хлопца Томаса

    Фота: з сайта bellit.info

    Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне. На шчасце, ягоны тата знаходзіць паважлівыя спосабы, каб паказаць малому тое, што адбываецца, выхаваць павагу да іншых, але і навучыць добра бавіць час.

    Раней свет пабачыла іншая кніга Сяргея Календы — “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Томас падрос, яго гісторыі таксама падраслі, аднак засталіся такімі ж праўдзівымі і вясёлымі.

    Вы даведаецеся, як трэба спяваць, таньчыць танцы і правільна падтрымліваць адзін аднаго, а яшчэ вас чакаюць аповеды пра салёнае мора, машыны, самалёты і нават чэмпіянат свету!

    Набыць кнігіу можна праз сайт выдавецтва gutenbergpublisher.eu.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці