• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выпускнікі БАЖаўскага фотакурсу адкрылі ў Мінску выставу

    16 кастрычніка ў сталічнай прасторы “Space” адкрылася выстава “фотагісторый” маладых выпускнікоў адукацыйнага курсу “Лаві момант!”, які ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    І ідэя, і выкананне цалкам належалі навучэнцам. 14 выпускнікоў курсу самі дамовіліся з арганізатарамі “Месяца фатаграфіі” наконт правядзення выставы ў межах фестывалю, самі афармлялі ўласныя творы і нават самі вялі святочную імпрэзу.

    Курс “Лаві момант”, які выкладалі беларускі і літоўскі фатографы Сяргей Балай і Рамуальдас Вайткус, стартаваў восенню 2014 года і праходзіў у некалькі этапаў.

    Адразу стала зразумела, што каманда падабралася крэатыўная: увесну 2015 года беларускі трэнер з навучэнцамі зрабілі яркі фотапраект на Tut.by9 фотагісторый пра “Гуканне вясны” ў Вязынцы. Ужо тады пачаліся размовы пра выпуск фотаальбома – і ён сапраўды пабачыў свет акурат да адкрыцця “Дотыку”.

    – Калі курс пачынаўся, я не магла і марыць пра такую выставу, – прызналася адна з куратараў адукацыйных курсаў ГА “БАЖ”, журналістка Марына Загорская. Па яе словах, трэнеры вельмі строга ставіліся да наведвання заняткаў і да “хатніх заданняў”. І навучэнцы дысцыплінавана выконвалі ўсе патрабаванні, нягледзячы на тое, што ездзіць ім даводзілася з розных рэгіёнаў Беларусі па выходных днях.    

    – Гэтыя месяцы, якія мы працавалі разам, былі незвычайнымі, складанымі і класнымі, – зазначыў Сяргей Балай. Я спадзяюся, што на гэтым ні канкрэтна гэты праект, ні ваша праца не скончацца. Як застанецца і натхнёнасць тым, што мы рабілі.  

    – У БАЖы – больш за 1000 сябраў, – нагадаў яшчэ адзін куратар адукацыйных курсаў Юрась Карманаў. – У свой час мы задумаліся – як зрабіць так, каб майстры перадавалі свой досвед маладым людзям? І прыдумалі сістэму 2‑х, 3‑х месячных курсаў па розных накірунках журналістыкі, у тым ліку па фотажурналістыцы. Я заўсёды кажу, што БАЖ – гэта мы з вамі, і толькі ад нас залежыць, што мы будзем мець. Сёння мы маем свята.

    – У Статуце БАЖ напісана, што наша арганізацыя спрыяе творчаму самавыяўленню сваіх сябраў. Цудоўна, што гэта не проста словы з афіцыйнага дакумента, – адзначыў старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.   

    Выстава будзе працаваць да 29 кастрычніка з 9:00 да 21:00 (панядзелак – пятнiца).

    Кантакты:

    Юлія Шаблоўская, каманда «Дотык»:
    +375–29-546–82-82; +375–29-163–97-34

    Таццяна Ткачова, каманда «Дотык»:
    +375–29-268–31-08.

    Птушкі, спевы, карагоды: дзевяць гісторый пра тое, як беларусы вясну гукаюць

    Сяргей Балай: «Калі б 10 гадоў таму я мог трапіць на адукацыйныя курсы – нырку прадаў бы!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці