• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The Washington Post заклікала ЗША і Эўразьвяз дапамагчы Беларусі ў выпадку магчымага разрыву з Расеяй

    Амэрыканскае выданьне The Washington Post сёньня апублікавала рэдакцыйны матэрыял, у якім заклікала ЗША і Эўразьвяз дапамагчы Беларусі ў выпадку магчымага разрыву з Расеяй.

    У публікацыі сьцьвярджаецца, што Пуцін цягам дваццаці гадоў марна спрабаваў усталяваць кантроль над постсавецкімі краінамі пры дапамозе ціску, фальсыфікацыяў, прапаганды, кібэрвойнаў і вайсковага ўмяшаньня, як у выпадках Украіны і Грузіі. І цяпер Пуцін спрабуе змусіць Лукашэнку выканаць саюзнае пагадненьне дваццацігадовай даўніны, якое «ператварае Беларусь у правінцыю», а Лукашэнка пры гэтым супраціўляецца і кажа, што ня хоча быць «апошнім прэзыдэнтам Беларусі».

    «І хоць Лукашэнку нельга назваць прывабным для Захаду партнэрам, але яго спробы захаваць ягоную краіну заслугоўваюць падтрымкі», — піша The Wash­ing­ton Post.

    Аўтары публікацыі лічаць, што, нягледзячы на Лукашэнкава шматгадовае балянсаваньне паміж Захадам і Пуціным, на фальсыфікацыі выбараў і брутальнае задушэньне пратэстаў, цяперашні ціск Пуціна можа зьмяніць палітыку Лукашэнкі:

    «Расейскі лідэр спыніў пастаўкі субсыдыяванай нафты, вельмі важнай для беларускай эканомікі, і запатрабаваў выканаць замарожаную „саюзную дамову“, — піша выданьне. — Падчас сустрэчы ў пятніцу спадар Пуцін чарговы раз адмовіў Лукашэнку ў зьніжках на нафту і газ. Калі гэтая пазыцыя ня зьменіцца, беларуская эканоміка можа сур’ёзна пацярпець: пятую частку яе экспарту складаюць перапрацаваныя прадукты таннай расейскай нафты».

    «Спадар Лукашэнка зрабіў выгляд, нібыта ён супрацьстаіць расейскаму ціску, купіўшы танкер нафты з Нарвэгіі. А дзяржаўны сакратар Майк Пампэо зрабіў выгляд, нібыта дапамагае яму, наведаўшы Менск 1 лютага, — гаворыцца ў матэрыяле. — Пампэо абяцаў, што адміністрацыя Трампа прызначыць новага амбасадара ў Беларусі, і запэўніў Лукашэнку: «Нашы вытворцы энэргіі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная, за канкурэнтную цану».

    Выданьне адзначае, што пастаўкі нафты з ЗША наўрад ці выратуюць беларускія перапрацоўчыя заводы.

    «Наадварот, спадару Лукашэнку трэба будзе выбіраць: або здацца Пуціну, або прынамсі зрабіць крокі ў кірунку шокавай тэрапіі для эканомікі, што дазволіць выслабаніць яе з‑пад расейскай залежнасьці. І калі ён выбера апошні сцэнар, Злучаныя Штаты і Эўразьвяз павінны зрабіць усё магчымае, каб аблегчыць боль, пры гэтым не спыняючы патрабаваць паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека».

    Артыкул апублікаваны ўдзень 11 лютага у разьдзеле «Меркаваньні» і падпісаны рэдакцыйнаю радаю The Wash­ing­ton Post.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці