• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ аднаго відэаблогера хочуць прыцягнуць да адказнасці за абразу Лукашэнкі

    Яшчэ адным папулярным блогерам зацікавіліся беларускія праваахаронцы. На панядзелак у Ленінскае РУУС выклікалі блогера Паўла Спірына, чый фільм «Айчым» на Ютубе набраў каля 400 тысяч праглядаў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/spiryn_video_blogger-cp6b6.jpg

    33-гадовы Павел Спірын жыве ў Каменнай Горцы ў Мінску. Раней ён працаваў у дзяржаўным камунальным прадпрыемстве, але яго звольнілі з працы, калі ён узяў удзел у парламенцкіх выбарах.

    Пасля таго ён вырашыў заняцца Ютубам. Фільм «Айчым» Павел выклаў на Ютуб у снежні 2017 года, але Ленінскае РУУС зацікавілася ім толькі цяпер.

    Мужчына кажа, што не чакаў такога рэзанансу. У лепшым выпадку разлічваў на 5–7 тысяч праглядаў, але ў выніку фільм паглядзелі больш за 400 тысяч чалавек.

    Сваёй актыўнай пазіцыі Павел не прыхоўвае. Усе свае фільмы (у тым ліку фільм «Айчым») ён сам дасылае ў дзяржаўныя структуры. Тлумачыць ён гэта наступным чынам:

    — Чаму «Советской Белоруссіі» можна за дзяржаўныя грошы распаўсюджваць усялякую лухту сярод дзяржслужбоўцаў, а мне, грамадзяніну Беларусі, нельга выказаць сваё меркаванне, што я думаю пра сітуацыю ў краіне?

    Гэта не першы выпадак за апошні час, калі беларускія праваахаронцы цікавяцца дзейнасцю блогераў. Раней на 19-гадовага блогера, які стварыў палітычны ютуб-канал Nex­ta, завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці