• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За сюжэт пра свінакомплекс – у кабінет да маёра міліцыі. На журналіста «Белсату» склалі пратакол

    Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».

    Аказалася, што ў дачыненні да Івашкевіча склалі адміністратыўны пратакол паводле ч.2 артыкулу 229 КоАП за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе сюжэт «Вёска ў Лідскім раёне тоне ў свіным гноі», які выйшаў у эфір праграмы «Абʼектыў» 30 чэрвеня гэтага году.

    Сюжэт быў прысвечаны кепскім экалагічным умовам на свінакомплексе ў вёсцы Дворышча каля Ліды. Жыхары вёскі самі звярнуліся да журналістаў з просьбай распавесці аб праблеме: у свінакомплексе не працуе належным чынам сістэма ачысткі адкідаў, а мясцовыя ўлады не спяшаюцца выпраўляць сітуацыю.

    «Мы выклікалі экалагічную праверку, яна прыехала ўжо на наступны дзень. Тады да нас выбег дырэктар свінакомплексу і сказаў, што зараз выкліча міліцыю. Я ўпэўнены, што пазней ён паглядзеў і сюжэт», – кажа Івашкевіч.

    Журналіст адзначае, што збіраецца вярнуцца ў Дворышча, каб зняць працяг сюжэту і адсачыць змены пасля прыезду праверкі.

    «Калі буду мець час, то зайду ў міліцыю, чаму не… Але канчатковае рашэнне прыму пасля кансультацыі з кіраўніцтвам і юрыстамі Беларускай асацыяцыяй журналістаў», – гаворыць ён.

    Журналісты тэлеканалу часцей за астатніх церпяць ціск з боку ўладаў, толькі з пачатку 2017 году пад адміністратыўны пераслед патрапіў дзясятак супрацоўнікаў «Белсату».

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.