За здымку наступстваў авіякатастрофы ў Актаў арыштавалі блогера
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў здымаў месца катастрофы борта Embraer-190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines паблізу аэрапорта Актаў. Яго здымкі выкарыстоўвалі сусветныя СМІ.

Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў. Фота: з сайта kaztag.kz
Блогер Азамат Сарсенбаеў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здымку наступстваў авіякатастрофы ў Актаў з выкарыстаннем дрона. Пра гэта ў сацыяльных сетках заявіў ягоны адвакат Айбек Суюндукоў, паведамляе Orda.kz.
Спадара Сарсенбаева абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка праваахоўных органаў».
Адвакат блогера падкрэсліў, што пастанова суда пакуль не ўступіла ў законную сілу, а яго падабаронны збіраецца абскардзіць прысуд.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў