• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На вайне ва Украіне загінуў другі сын былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага

    Васіль Ратушны загінуў у час выканання баявога задання з групаю «Птахи Мадяра». Ягоны брат Раман загінуў улетку 2022 года ў баях каля Ізюму.

    загінуў другі сын былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага

    Васіль Ратушны. Фота: Taras­ra­tush­nyy / Insta­gram

    Уначы 27 лютага на баявым заданні загінуў украінскі ваяр, пілот дронаў Васіль Ратушны з пазыўным Каштан, паведаміла ягоная маці, пісьменніца Святлана Павалява. Яму было 28 гадоў. Васіль Ратушны ваяваў яшчэ ў вайне на Данбасе, апошнім часам быў у складзе групы «Птахи Мадяра». Паводле маці, сын загінуў ад беспасярэдняга трапляння FPV-дрона. Ягоныя пабрацімы выжылі, напісала маці, звярнуўшыся да загінулага сына.

    Бацька загінулага, былы аператар «Белсату», украінскі журналіст Тарас Ратушны, напісаўшы пра смерць сына, прывёў такія словы Васіля з нядаўняга ліставання:

    «Я калі гляджу ў будучыню, то разумею: адзінае, што мае мяне хваляваць, – гэта шматразовае павелічэнне стратаў *** [ворага], каб хаця б прыпыніць баявыя дзеянні на нейкі час. Усе іншыя рэчы, асабліва якія пакуль вядуць да змяншэння стратаў [ворага], проста не будзе мець сэнсу».

    Васіль Ратушны яшчэ ў 2023 годзе быў узнагароджаны «Залатым крыжам» – ганаровай адзнакай галоўнакамандуючага ЗСУ. Сям’я страціла другога сына. Абодва баранілі Украіну яшчэ з часу Рэвалюцыі годнасці.

    Малодшы брат Васіля, Раман Ратушны, загінуў два з паловаю гады таму. Раман ваяваў з 2015-га, у 2019‑м не працягнуў кантракт са Збройнымі сіламі: хацеў збудаваць уласны дом. Але 24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнай вайны, пайшоў бараніць Кіеў, зарганізаваў мясцовую самаабарону. Стаўся выведнікам 93‑й асобнай механізаванай брыгады. Загінуў 9 чэрвеня 2022 года ў баі каля Ізюму. Яму было 24 гады. У 2023‑м імя Рамана Ратушнага надалі заказніку «Протасаў Яр» – Раман узначальваў ініцыятыву абароны заказніку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці