• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманай жонцы віцебскага палітвязня прад’явілі абвінавачанне па крымінальнай справе — іх гадавалую дачку трымаюць у шпіталі

    Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера Таццяну Пыцько вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК), паведамляе «Віцебская вясна».

    Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

    Гадавалае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

    У 2020‑м годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

    Чытайце яшчэ:

    Як правяраюць расследаванні. Кароткі гайд ад фактчэкера OCCRP

    Появилось новое белорусское медиа Plan B. Его главред — Ольга Лойко

    «Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці