• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста чакае суд за сюжэт пра аграгарадок

    Другі суд ў гэтым месяцы за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” чакае журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. На гэты раз докшыцкія міліцыянты склалі пратакол за сюжэт пра аграгарадок Крулеўшчына Докшыцкага раёна: “Найлепшы аграгарадок Беларусі развальваецца”.

    Гэта ўжо шосты па ліку выпадак, калі міліцыянты інкрымінуюць Змітру Лупачу парушэнне  артыкула 22.9 КаАП часткі 2 (Парушэнне закона аб СМІ).

    Паводле слоў Лупача, у міліцыі яму нават прапанаваалі азнаёміцца з артыкулам 22.9. Але, калі журналіст запытаўся, а ці прыцягвалі каго да адказнасці па частцы першай артыкула, ён так і не атрымаў адказу.

    Артыкул 22.9. Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі

    1. Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, якое выявілася ў незаконным абмежаванні свабоды масавай інфармацыі, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

    2. Парушэнне ўсталяванага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюджвання эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэння, а роўна незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

    3. Парушэнне сродкам масавай інфармацыі заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі паўторна на працягу аднаго года пасля вынясення ў дачыненні яго пісьмовага папярэджання — цягне накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад дваццаці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да пяцісот базавых велічынь.

    4. Атрыманне грашовых сродкаў і (або) іншай маёмасці ў мэтах фiнансавання сродкаў масавай інфармацыі ад замежных юрыдычных асоб, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, а таксама ад ананімных крыніц — цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманых сродкаў і (або) іншай маёмасці.

    Па словах журналіста Змітра Лупача, у Докшыцкім РАУС яму нават прапанавалі арганізаваць суд у той жа дзень, калі выклікалі па позве ў міліцыю:

    «Мяне апытваў і складаў пратакол у Докшыцкім РАУС участковы міліцыянт Аляксандр Піскуновіч, які мне і прыносіў дадому позву. Ён абслугоўвае тэрыторыю Крулеўшчынскага сельскага савета.

    Потым мне сказалі, што сёння будзе і суд, калі пагодзіцца суддзя і я буду не супраць. Пададзена гэта было з клопатам пра мяне: а навошта вам два разы ездзіць у Докшыцы, калі можна зрабіць усё за адзін дзень.

    Але выйшаў начальнік аддзела прафілактыкі Іван Бадун і паведаміў, што я магу ехаць дадому, бо суддзя сказаў, што на працэс збіраецца выклікаць сведак. Міліцыянт сказаў, што пра суд я даведаюся з позвы, якую мне дашлюць па пошце».

    Як кажа Зміцер Лупач, цяпер трэба чакаць позвы ў суд. На апраўдальны прысуд ён не спадзяецца. Цяпер можна рабіць стаўкі: колькі базавых велічыняў штрафа дадуць на гэты раз у судзе Докшыцкага раёна. Месяц таму гэты суд яго пакараў на 40 базавых велічыняў, што адпавядае 920 беларускім рублям. А Пастаўскі суд тыдзень таму па тым жа артыкуле пакараў журналіста на 25 базавых велічыняў, што складае 612,5 беларускіх рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці