• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Генадзя Верацінскага пакаралі штрафам «за мітынг»

    Журналіста і сябра БАЖ Генадзя Верацінскага выклікалі ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска 2 красавіка а 12:00. Нашага калегу судзілі паводле пратакола, складзенага яшчэ 13 снежня.

    13 снежня журналіст выйшаў з дому і накіроўваўся ў бліжэйшую харчовую краму, калі Кастрычніцкі раён Мінска патрулявалі сілавікі пасля адной з нядзельных акцый. Верацінскага схапілі, даставілі ў міліцыю і склалі пратакол за нібыта ўдзел у акцыі (тады арт. 23.34 КаАП).

    Але суду ў снежні не адбылося, бо з Акрэсціна Генадзь Верацінскі трапіў у шпіталь з‑за сур’ёзных праблем з сэрцам.

    Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці (2 месяцы) даўно выйшаў, але справу некалькі разоў прыпынялі (цяпер так могуць), таму Генадзя Верацінскага зноў выклікаюць у суд. Па новым артыкуле 24.23 КаАП нашаму калегу пагражае штраф, грамадскія працы альбо арышт.

    UPD. Суддзя Аляксандр Рудэнка прызнаў журналіста Генадзя Верацінскага вінаватым у незаконным мітынгу (хоць ніякага мітынгу побач не было) і пакараў штрафам у 50 базавых (1450 BYN).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці