Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар
18 сакавіка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
Івашкевіч, вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, паведаміў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», што рыхтуе матэрыял пра магчымыя фінансавыя парушэнні падчас будаўніцтва стадыёна «Дынама» ў Мінску.
Ён спрабаваў узяць каментар для перадачы у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка, аднак супрацоўнікі будтрэста выклікалі міліцыю, якая затрымала журналіста.
Пазней Станіслава Івашкевіча адпусцілі, але ўзялі тлумачэнні і перапісалі дадзеныя.
Чыноўнік “Белінтэртранса” прасіў завесці на журналіста крымінальную справу. Але нешта пайшло не так
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
94 гады таму ў Гродне выйшаў часопіс «Беларуская думка»
02.10.2024
У ліпені хутчэй за ўсё сярод іншых тавараў даражэлі газеты
12.08.2024
Ва Уроцлаве адкрылася выстава беларускай фатографкі
04.09.2024
Рэдактару глыбоцкай раёнкі, які піша абразлівыя артыкулы пра апазіцыю і Еўропу, уручылі ўзнагароду
30.05.2024