• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістам на саміце НАТА дораць чыпсы скандальнага вытворцы, лыжку мёду і цішоткі з іранічнымі надпісамі пра Вільню

    Журналісты, акрэдытаваныя на саміт НАТА ў Вільні, атрымліваюць па два пакункі падарункаў. У іх зазірнулі журналісты 15min.lt, піша «Наша Ніва».

    Журналісты, якія прыязджаюць у будынак Lit­ex­po, дзе будуць збірацца лідары заходніх краін, атрымліваюць па два пакеты падарункаў. У адным — розныя прадукты. Сярод іх — дзве пачкі чыпсаў Chazz. На гэты раз — са смакам мяснога асарці і ўкраінскага баршчу. Але раней літоўскі вытворца стаў скандальна знакамітым не толькі ў Літве, калі выпусціў чыпсы са смакам похвы і чэлеса.

    Таксама ў пакунках для журналістаў — бутэлька вады, бярозавы сок, ягадныя прысмакі, цёмны шакалад з украінскім гербам на ўпакоўцы, маленькая лыжка мёду.

    Акрамя таго, журналісты атрымалі цішоткі з надпісам з аднаго боку «Я не ведаў, дзе Вільня. На шчасце, там праходзіў саміт НАТА» і надпісам «Вільня неверагодна цудоўная» — з іншага.

    Чытайце яшчэ:

    Забрать нельзя оставить. Как белорусская журналистка возвращала свой автомобиль из Украины

    Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію

    Mediakritika ладзіць апытанне пра прафесійныя стандарты ў медыя. БАЖ заклікае калег прайсці апытанне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці