Журналістаў затрымлівалі ў Рэчыцкім раёне
                         Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі на 2 гадзіны 16 ліпеня.
Яны здымалі відэасюжэт пра ўспышку невядомай хваробы свінняў у Рэчыцкім раёне, — перадае belsat.eu.
Калі пра прысутнасць журналістаў даведаліся ў сельсавеце, то адразу патэлефанавалі ў ДАІ і перадалі нумары машыны.
Міліцыя спыніла аўтамабіль журналістаў на сельскай дарозе і дзве гадзіны складала пратакол апытання, высвятляючы, навошта журналісты вялі здымкі.
Прыкладна праз 2 гадзіны Жукоўскага і Крывашэй адпусцілі.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў