• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі акаўнты ў Threads журналістаў і блогераў

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык. Фота: Белсат

    У яго ўключылі адразу 23 акаўнты ў Threads, якія 5 мая 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Партызанскага раёна Мінска. У іх ліку 8 акаўнтаў інфармацыйных рэсурсаў і беларускіх журналістаў і блогераў:

    • акаўнт Charter97.org (ідэнтыфікатар www.threads.com/@charter97org);
    • акаўнт «Fil­iżan­ka — Польша Новости» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@filizankanews);
    • акаўнт Ali­na Koushyk / Edi­tor-in-chief of Bel­sat TV (ідэнтыфікатар www.threads.com/@alinakoushyk);
    • акаўнт «Каця Пытлева» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@ezhaka);
    • акаўнт Usi­asłaŭ Paškievič (ідэнтыфікатар www.threads.com/@usiaslau_paszkievicz);
    • акаўнт Miko­la Dzi­adok (ідэнтыфікатар www.threads.com/@mikola_dziadok);
    • акаўнт Ali­ak­san­dr Ivulin (ідэнтыфікатар www.threads.com/@a_ivulin);
    • акаўнт «Грустный Коленька» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@sad_mikalai).

    Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі акаўнты ў Threads праваабарончых структур:

    • акаўнт Vol­un­teer Ser­vice of Vias­na Human Rights Cen­ter (ідэнтыфікатар  www.threads.com/@vsviasna);
    • акаўнт Free Belarus Women (ідэнтыфікатар www.threads.com/@freebelaruswomen);
    • акаўнт Задзіночання беларускіх студэнтаў «ЗБС | BSA | zbsunion.org» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@zbsunion).

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла і старонка Voice of Belarus у сацыяльнай сетцы X (ідэнтыфікатар https://www.x.com/belarusvoice). Яе змест 6 траўня 2026 года прызнаў «экстрэсмісцкім» суд Ленінскага раёна Брэста. Voice of Belarus — гэта медыяпраект Нямецка-беларускага таварыства Deutsch-belarus­sis­che gesellschaft e.V., створаны для распаўсюду навінаў пра беларускую грамадзянскую супольнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.