• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Шчыракову пакаралі штрафам за стрым з дазволенага ўладамі мітынгу

    Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў за стрым у інтэрнэт.

    19 траўня на падставе міліцэйскага пратакола суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла прызнаў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала «Белсат» і аштрафаваў на 35 базавых велічыняў.

    Падставай для штрафу паслужыў стрым у інтэрнэт першатравеньскага мітынгу ў Гомелі, які быў дазволены гарвыканкамам.

    У міліцэйскім пратаколе так званае правапарушэнне журналісткі Ларысы Шчыраковай сфармулявана так: «Ажыццяўляла публікацыю відэаздымкаў з інтэрв’юраваннем грамадзянаў для праграмы «Аб’ектыў» тэлеканала «Белсат»».

    Журналістка патлумачыла, што працуе ў польскай прадзюсэрскай фірме “Ньюс-інфармацыя”, плаціць падаткі, рыхтуе для яе іншы раз інфармацыйныя матэрыялы. Відавочна, што яны праз фірму трапляюць на беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, які вядзе трансляцыю з тэрыторыі Польшчы.

    “Беларуская Канстытуцыя, — заявіла ў судзе Шчыракова, — прадастаўляе мне права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, гэтаксама як і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Беларусь. Усе падзаконныя акты, якія абмяжоўваюць гэтае маё права з’яўляюцца анахранізмам. Нават закон аб СМІ дазваляе мяне караць за тое, што займаюся журналістыкай. У СССР каралі чалавека, што ён не працуе, у суверэннай Беларусі караюць за тое, што я працую. Я здымала, здымаю і буду здымаць, каб паказаць адсурднасьць цяперашняга закона. Калі выйсці і спытаць у звычайных, незаангажаваных грамадзянаў: амаль дзесяць мільёнаў (цяперашніх 1 000 рублёў) штрафу журналістцы за тое, што яна здымала першатравенскі мітынг — гэта адэкватнае пакаранне? Вы не знойдзеце незаангажаваных людзей, якія б сказалі: “Так-так, правільна”. Ці можа ўжо ў турму саджаць журналістку, каб “не гаўкала?”.

    Шчыракова лічыць, што неадпаведныя Канстытуцыі і міжнародным пагадненням законы павінны быць зруйнаваны, як некалі Карфаген, а ганебныя суды над журналістамі-фрылансерамі спыненыя.

    Абмежаваць права грамадзяніна на збор і распаўсюд інфармацыі дзяржава мае тады, калі гэта абмяжоўвае правы іншых, шкодзіць здароўю і маральнасьці людзей альбо пагражае нацыянальнай бяспецы.

    “Хачу, каб суд хоць бы ў матывіровачнай частцы пастановы патлумачыў, чаму абмяжоўвае мае правы на збор і распаўсюд інфармацыі, бо не думаю, што онлайн-трансляцыя з мітынгу неяк пагражала нацыянальнай бяспецы ці маральнасьці грамадства”, — заявіла журналістка Шчыракова.

    Гэты штраф Ларысе Шчыраковай — чацьвёрты па ліку за онлай-трансляцыі з акцый пратэсту супраць “дармаедскага” дэкрэта № 3 і асвятленне сацыяльных праблемаў рэгіёну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці