• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”

    31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

    “Паводле закона, на працягу 10 сутак з моманту затрымання следствам павінна быць прад’яўлена абвінавачванне, калі ёсць падстава да гэтага. Гэты тэрмін заканчваўся 1 студзеня і вось напярэдадні Сяргею Гардзіевічу прад’явілі абвінавачванне. З гэтага моманту ён атрымлівае статус абвінавачанага”, — распавяла адвакат адвакацкага бюро “Юстэра” Вольга Аксюцік, якая з’яўляецца абаронцай журналіста.

    Яна таксама дадала, што тэрмін папярэдняга расследавання разлічаны на два месяцы пасля распачынання крымінальнай справы (яна была распачата 22 снежня). Пасля выходных адвакаты карэспандэнта будуць рыхтаваць хадайніцтва аб змене меры стрымання з хатняга арышту на больш мяккую форму.

    Падчас хатняга арышту Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям’ю.

    “Віну ў прад’яўленым абвінавачанні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць”, — распавяла адвакат і адзначыла, што карэспандэнт “Першага Рэгіёна” перадае прывітанні і віншаванні з надыходзячым Новым годам усім, хто за яго хвалюецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці