• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты і праваабаронцы абмеркавалі ў Брэсце праблемы ўцекачоў

    Брэст невыпадакова быў абраны як месца для правядзення круглага стала на тэму “Міграцыйныя патокі: выклікі сучаснасці”, бо менавіта праз гэты горад ідзе найбольш адчувальны для Беларусі транзіт грамадзян з іншых краін, што жадаюць атрымаць статус уцекачоў на Захадзе.

    Мерапрыемства ладзілася з ініцыятывы некамерцыйнай арганізацыі “За свой горад”, а сярод удзельнікаў дыскусіі былі прадстаўнікі некамерцыйнай арганізацыі «Роўнасць і справядлівасць», Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Інстытута прагназавання і рэгулявання палітычных канфліктаў (Расія), незалежныя эксперты, праваабаронцы і журналісты.

    “Тэма уцекачоў — адна з актуальных сучасных праблем шмат для якіх краін і цэлых рэгіёнаў, — распавёў падчас круглага стала кіраўнік арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі. — Не абыходзіць яна бокам ні Беларусь, ні Брэсцкую вобласць. Транзітныя мігранты з Каўказа, уцекачы з усходу Украіны, запланаванае будаўніцтва міграцыйных цэнтраў за кошт сродкаў ЕС — усё гэта новыя выклікі для нашага рэгіёна”.

    Падчас мерапрыемства была зроблена спроба даць аб’ектыўную ацэнку сучаснай сітуацыі ў справе міграцыі праз Беларусь, зрабіць аналіз магчымых пагрозаў ад гэтага працэсу, а таксама выпрацаваць шэраг прапаноў, якія варта рэалізаваць на дзяржаўным і грамадскім узроўні для мінімізацыі наступстваў гэтых пагроз.

    Дырэктар НКА “Інстытут прагназавання і ўрэгулявання палітычных канфліктаў” з расійскага Ніжняга Ноўгарада Мікалай Нікалаеў адзначыў, што тэма міграцыі з’яўляецца вельмі злабадзённай для Расіі.

    Паводле ацэнкі экспертаў, у Расіі зараз ад 10 да 12 мільёнаў нелегальных мігрантаў, таму адкрытая мяжа з Беларуссю нясе патэнцыяльную пагрозу для нашай краіны.

    Асобна Нікалаеў спыніўся на тэме мігрантаў з Чачэнскай Рэспублікі, для якіх Брэст з’яўляецца транзітным горадам. Паводле слоў расійскага эксперта, неабходна ў першую чаргу прымаць меры і выпраўляць сітуацыю ў самой Расійскай Федэрацыі (асабліва — ў каўказскім рэгіёне), каб утаймаваць гэтыя міграцыйныя патокі.

    Эксперт у галіне міграцыйнага права Сяргей Магонаў у сваім выступе зрабіў аналіз міграцыйнага заканадаўства Беларусі і практыку яго прымянення, а таксама падрабязна спыніўся на статыстычных дадзеных, што сведчаць пра колькасць мігрантаў у Беларусі і тых, хто атрымоўвае статус уцекача.

    Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што міграцыйную тэму не варта замоўчваць (у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі), а шырокае абмеркаванне і грамадскія дыскусіі могуць даапамагчы мінімізаваць непажаданыя наступствы гэтага працэсу і распрацаваць шляхі для пераадолення магчымых негатыўных вынiкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Бажынкі» нанова: як Медыякэмп пад Вільняй аб’яднаў журналістаў і стаў актам салідарнасці

    25.08.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.